Навіны

Уэльбек выпусціць першы за 15 гадоў паэтычны зборнік

 

Французскі пісьменнік Мішэль Уэльбек выпусціць першы за амаль 15 гадоў паэтычны зборнік, піша Le Figaro. Кніга пад назвай "Абрысы апошняга берага» (Configuration du dernier rivage) будзе апублікаваная ў Францыі 17 красавіка.
Le Figaro адзначае, што звычайна публікацыя кніг Уэльбэка суправаджаецца шумам і ўвагай СМІ, аднак гэтым разам ніякіх PR-акцый не было - у рэдакцыю газеты проста прыйшла пасылка з кнігай. Аўтар нататкі ў Le Figaro сцвярджае, што гэтая кніга - найбольш песімістычная з усіх, напісаных Уэльбекам.
 
Мішэль Уэльбек - вядомы еўрапейскі пісьменнік, аўтар такіх кніг, як «Элементарныя часціцы», «Платформа», "Магчымасць выспы", "Карта і тэрыторыя", лаўрэат Ганкураўскай прэміі і іншых прэстыжных літаратурных узнагарод. 
 
Усяго ў Уэльбэка на сёння чатыры выдадзеныя вершаваныя зборнікі, гэта значыць "Абрысы апошняга берага» стане пятым. Апошні зборнік вершаў – «Адраджэнне» - выйшаў у 1999 годзе (перакладзены на рускую ў 2005 годзе).
 
Паводле Lenta.ru
Чытайце таксама

апошнiя водгукi

Асабіста пасля знаёмства з кнігай узнікла жаданне завесці спецыяльны дыялектны слоўнік. Мова проста выкшталцоная. Моцна ўражаны "Выспамі".

Аповесць "Удог" - першы квіток у цікавы і незвычайны свет мастацтва слова Аўтара. Здзівіла ў першую чаргу мова і стыль. Перачытваць і разважаць.

Прачытаў пасля артыкула Ціхана Ч. на "свабодзе", застаўся ў захапленні. "Палкоўніку ніхто не піша", але пра рыбу :)

усе водгукi

Каментароў няма
Зарэгіструйцеся ці ўвайдзіце, каб пакідаць каментары і ставіць адзнакі
Дадайце кнігу, каб дапамагчы нам зрабіць самы лепшы каталог літаратуры ў байнэце