Навіны

Вядомы пераможцы літаратурнага конкурсу імя Янкі Маўра

Падведзены вынікі літаратурнага конкурсу “Экслібрыс” імя Янкі Маўра.

Як паведаміла прэс-служба Саюза беларускіх пісьменнікаў, сярод твораў, пададзеных на конкурс, былі коміксы, пераклады і цэлыя праекты кніг, а сярод 117 удзельнікаў — шмат таленавітых аўтараў. У выніку гарачых абмеркаванняў былі названыя 12 фіналістаў: тры пераможцы і дзевяць дыпламантаў.

 

Ацэньвала работы маладых аўтараў журы ў складзе беларускіх пісьменнікаў Алены Масла, Алеся Пашкевіча, Людмілы Рублеўскай, Пятра Васючэнкі, Сержа Мінскевіча.

Першае месца журы прысудзіла Вользе Гапеевай за казачныя гісторыі "Сумны суп".

Другое месца заваявала Дар’я Вашкевіч з казкай "Баваўняная дзяўчынка". Трэцяе месца ў "Чараўніка краіны Оз" Фрэнка Баўма, перакладзенага на беларускую мову Сержуком Мядзведзевым.

Сярод дыпламантаў конкурсу — Сяргей Календа, Даша Заічанка, Ліда Наліўка, Надзея Кандрусевіч, Павал Касцюкевіч, Наталля Рудак, Ксенія Шталенкова, Алесь Квіткевіч, Глеб Лабадзенка, Элеанора Ляхновіч, а таксама 13-гадовая Мілана Пасанен, якая стала сапраўдным адкрыццём конкурсу.

Усе фіналісты атрымаюць дыпломы і спецыяльныя прызы ад Саюза беларускіх пісьменнікаў. Урачыстае ўзнагароджанне лаўрэатаў конкурсу "Экслібрыс" адбудзецца 12 кастрычніка ў 18.00 у галерэі сучаснага мастацтва "Ў".

Паводле nn.by
Чытаць цалкамhttp://nn.by/?c=ar&i=115051

Чытайце таксама

апошнiя водгукi

Асабіста пасля знаёмства з кнігай узнікла жаданне завесці спецыяльны дыялектны слоўнік. Мова проста выкшталцоная. Моцна ўражаны "Выспамі".

Аповесць "Удог" - першы квіток у цікавы і незвычайны свет мастацтва слова Аўтара. Здзівіла ў першую чаргу мова і стыль. Перачытваць і разважаць.

Прачытаў пасля артыкула Ціхана Ч. на "свабодзе", застаўся ў захапленні. "Палкоўніку ніхто не піша", але пра рыбу :)

усе водгукi

Каментароў няма
Зарэгіструйцеся ці ўвайдзіце, каб пакідаць каментары і ставіць адзнакі
Дадайце кнігу, каб дапамагчы нам зрабіць самы лепшы каталог літаратуры ў байнэце