Навіны

Выдаўцы перапішуць кнігі для абароны ад “піратаў”

Medium?1372803983
Даследнікі з Дармштацкага тэхнічнага ўніверсітэта ў Германіі вырашылі абараніць электронныя кнігі ад незаконнага капіявання праз унясенне зменаў у іх тэкст, паведамляе TorrentFreak.
 
Кожную электронную копію адной і той жа кнігі прапануецца зрабіць унікальнай, дадаўшы ў яе так званыя “тэкставыя вадзяныя знакі”. Калі копія кнігі з'явіцца ў агульным доступе, па гэтых знаках можна будзе адсачыць, хто менавіта з тых, хто набыў кнігу, выклаў яе ў інтэрнэт. 

Да “тэкставых вадзяных знакаў” распрацоўшчыкі методыкі адносяць, у прыватнасці, змену парадку словаў у сказе, іншую разбіўку на абзацы, змену пунктуацыі і замену словаў іх сінонімамі. Напрыклад, слова unsympathetic можа быць замененае на not sympathetic; абодва словы азначаюць “чэрствы” альбо “не здольны да спагады”. 

“Тэкставыя вадзяныя знакі” дазваляюць абараніць кнігу ад капіявання, не “прывязваючы” яе да акаўнта карыстальніка і не забараняючы яе перанос з адной прылады на іншую (напрыклад, з “чыталкі” на планшэт), заяўляюць аўтары праекту. 

Акрамя неабходнасці праўкі аўтарскага тэксту праект мае і іншыя недахопы. Па-першае, “вадзяныя знакі” мяркуецца ўносіць аўтаматычна, што не выключае памылак. Па-другое, “пірат” перад размяшчэннем кнігі ў інтэрнэце можа дадаць у тэкст уласныя “знакі”. Гэта зробіць адсочванне цяжкім або наогул немагчымым. 

Ініцыятыва была прапанаваная ў межах праекту SiDiM (Sichere Dokumente durch individuelle Markierung, “Абарона дакументаў з дапамогай індывідуальных пазнак”). Праект фінансуецца ўрадам Германіі і займеў падтрымку нямецкай Асацыяцыі выдаўцоў і кнігагандляроў.

Паводле prajdzisvet.org
Чытайце таксама

апошнiя водгукi

Асабіста пасля знаёмства з кнігай узнікла жаданне завесці спецыяльны дыялектны слоўнік. Мова проста выкшталцоная. Моцна ўражаны "Выспамі".

Аповесць "Удог" - першы квіток у цікавы і незвычайны свет мастацтва слова Аўтара. Здзівіла ў першую чаргу мова і стыль. Перачытваць і разважаць.

Прачытаў пасля артыкула Ціхана Ч. на "свабодзе", застаўся ў захапленні. "Палкоўніку ніхто не піша", але пра рыбу :)

усе водгукi

Каментароў няма
Зарэгіструйцеся ці ўвайдзіце, каб пакідаць каментары і ставіць адзнакі
Дадайце кнігу, каб дапамагчы нам зрабіць самы лепшы каталог літаратуры ў байнэце