Навіны

Выйшла рэаліці-кніга «Рома едзе»

Medium?1398248126

На мультылэйбле «Пяршак» выйшаў першы том рэаліці-нататак маладога беларуса Ромы Свечнікава, які ўжо амаль два гады едзе з заплечнікам за спінай вакол нашай планеты.

 

Мультымедыйны праект «Рома едзе» стартануў 1 ліпеня 2012 года, калі дваццацігадовы беларускі хлопец Рома Свечнікаў кінуў вучобу ва ўніверсітэце, развітаўся з сям’ёй, сябрамі і ўтульным пакоем у менскім чатырохпавярховіку ды выправіўся ў бестэрміновае кругасветнае падарожжа. З сабой ён узяў заплечнік з рэчамі першай неабходнасці, люстраны фотаапарат, маленькі лэптоп і нешта каля двухсот даляраў наяўнымі.

На працягу ўсяго свайго трыпу Рома літаральна ў дарозе на каленцы пісаў для часопіса 34mag.net свае нататкі ў стылі рэаліці, мантаваў кароткія відосы-эксперыменты, рабіў атмасферныя фоткі, запісваў гукі мясцовых радыёстанцый.

«З цягам часу папулярнасць матэрыялу і яго сэнсы перараслі рамкі праекту на сайце, – кажа рэдактар 34mag Danila Berencef. – Ромаў вірус свабоды выйшаў з-пад кантролю і ператварыўся нават у нейкі сімвал новага часу, у голас маладых. Мы зразумелі, што гэта трэба годна ўпакаваць, і пачалі працу над кнігай».

Прэзентаванае на «Першаку» электроннае выданне – першы том Ромавых нататак, першая палова планеты: ад Беларусі да ЗША праз Грузію, Арменію, Іран, Азербайджан, Расію, Манголію, Кітай, Лаос і Тайланд. Гэта кніга ўнікальная тым, што другі яе том пішацца цяпер у Паўднёвай Амерыцы, сярод кактусаў і на скрыжаваннях наркатрафікаў. Пішацца гэтак жа: на каленцы і ў няспынным руху.

«Гэта не “лёгкае чытво” ў “лёгкім жанры”, – адзначаюць выдаўцы. – Нам падаецца, што сабраны Ромам матэрыял вельмі глыбока прэпаруе жыццё. Гэта шматслойная кніга пра сілу і смеласць, веру і мары, уяўнае і рэальнае, людзей і грамадства, межы і космас. І гэта дакладна наша кніга, бо мы прызвычаіліся акопвацца ў сваім кантэксце, хавацца ў ракавіну і адкладаць на чорны дзень. І гэтага трэба пазбаўляцца».

Спампаваць кнігу «Рома едзе» можна бясплатна на сайце мультылэйбла «Пяршак». Адзначым таксама, што бліжэйшым часам запланаваны выхад папяровай версіі выдання.

Спампаваць кнігу «Рома едзе»: http://34mag.net/piarshak/post/roma-edze/

Старонка мультылэйбла «Пяршак»: http://34mag.net/piarshak/

Чытайце таксама

апошнiя водгукi

Асабіста пасля знаёмства з кнігай узнікла жаданне завесці спецыяльны дыялектны слоўнік. Мова проста выкшталцоная. Моцна ўражаны "Выспамі".

Аповесць "Удог" - першы квіток у цікавы і незвычайны свет мастацтва слова Аўтара. Здзівіла ў першую чаргу мова і стыль. Перачытваць і разважаць.

Прачытаў пасля артыкула Ціхана Ч. на "свабодзе", застаўся ў захапленні. "Палкоўніку ніхто не піша", але пра рыбу :)

усе водгукi

Каментароў няма
Зарэгіструйцеся ці ўвайдзіце, каб пакідаць каментары і ставіць адзнакі
Дадайце кнігу, каб дапамагчы нам зрабіць самы лепшы каталог літаратуры ў байнэце