Блог

Вызначаныя пераможцы конкурсу Бабарэкі

Medium?1398149206

Журы конкурсу крытыкаў імя Адама Бабарэкі выставіла адзнакі ўдзельнікам.

 

Маем гонар пазнаёміць вас са спісам пераможцаў конкурсу:

Міхал Бараноўскі

Марына Весялуха

Лілія Верхавенская і Аляксей Карамазаў

Маргарыта Дзяхцяр

Марыя Дуброўская

Андрэй Дудко

Аляксандра Лапіцкая

Яна Ліўшыц

Кацярына Рускевіч

Аляксей Чубат

Склад журы: Таццяна Заміроўская, Ганна Кісліцына, Марыя Мартысевіч, Аляксандр Фядута і

Ганна Янкута.

Арганізатары конкурсу (Беларускі ПЭН-цэнтр і сайт bookster, пры падтрымцы Саюза беларускіх пісьменнікаў) прынялі рашэнне не вызначаць пераможцаў у асобных намінацыях. Пераможцы запрошаныя на семінар, прысвечаны пытанням літаратурнай крытыкі. Майстар-класы семінара будуць праходзіць на пачатку траўня ў Мінску, у праграму ўключаныя сустрэчы з крытыкамі з Беларусі (Віктар Жыбуль, Ганна Кісліцына, Марыя Мартысевіч, Ціхан Чарнякевіч і інш.), Расіі (Даніла Давыдаў), Украіны (Юры Валадарскі), Чэхіі (Марцін Путна) і Швецыі (Інга-Ліна Ліндквіст), знаёмства з маладымі літаратарамі, паездка на радзіму Адама Бабарэкі. Таксама падчас семінара вырашыцца лёс галоўнага прыза конкурсу крытыкаў імя Адама Бабарэкі — двухтыднёвага побыту ў Вільні ў рамках праграмы "Рэзідэнцыя маладога літаратара".

Чытайце таксама

апошнiя водгукi

Асабіста пасля знаёмства з кнігай узнікла жаданне завесці спецыяльны дыялектны слоўнік. Мова проста выкшталцоная. Моцна ўражаны "Выспамі".

Аповесць "Удог" - першы квіток у цікавы і незвычайны свет мастацтва слова Аўтара. Здзівіла ў першую чаргу мова і стыль. Перачытваць і разважаць.

Прачытаў пасля артыкула Ціхана Ч. на "свабодзе", застаўся ў захапленні. "Палкоўніку ніхто не піша", але пра рыбу :)

усе водгукi

Каментароў няма
Зарэгіструйцеся ці ўвайдзіце, каб пакідаць каментары і ставіць адзнакі
Дадайце кнігу, каб дапамагчы нам зрабіць самы лепшы каталог літаратуры ў байнэце