Блог

Як Савушкін пужаў дзяцей

Medium?1395045849

"Старая дзіцячая кніга, выдатная ў сваёй агіднасці. Не мог пра яе не напісаць. "Як Савушкін хадзіў па запалкі" Барыса Рахоўскага – выдатны прыклад таго, як дзіцячая кніга з няправільна расстаўленымі акцэнтамі і дрэнным балансам частак ператвараецца ў нешта даволі жудаснае", – Максім Нікітка-Міровіч пра кнігу, якая, па ўсім відаць, траўмавала яго ў дзяцінстве.

 

Сюжэт аповесці банальны – тыповае лінейнае апавяданне, багатае на падзеі і пералічэнні. Нейкі хлопчык па прозвішчы Савушкін выправіўся "за запалкамі" і трапіў у чараду прыгодаў. Паводле задумы аўтара – гэта павінна было атрымацца займальна і цікава, а атрымалася страшна і агідна.

Пры чытанні кнігі не пакідае адчуванне чагосьці дзіўнага, нейкай паталогіі. Сюжэт аповесці распадаецца на фрагменты, у кожным з якіх абавязкова прысутнічаюць пералічэнні (аўтару вельмі падабаюцца ўсялякія масы – стравы на сталах, груды рэчаў і да т.п. ), масы аднолькавых чалавечкаў, адносіны ўладара і падначаленага (спачатку ўсё загадваюць Саушкіну, а ў канцы пачынае загадваць ён), раптоўныя ператварэнні, зрывы масак і іншая падобная нездароўшчына, так выдатна апісаная Эліясам Канэці ў кнізе "Маса і ўлада".

Ні адзін з герояў не выклікае станоўчых эмоцый. Усе яны нейкія дзівакі, якія намагаюцца завабіць Савушкіна ў сеткі свайго жыцця, пазбавіўшы яго індывідуальнасці і скаваўшы клямарамі адносін – то ўсаджваюць за стол і шпігуюць ежай, то кудысьці цягнуць, то замыкаюць у доме і не выпускаюць. Героі нагадваюць нейкіх робатаў, якія дзейнічаюць па зададзенай праграме, без ценю мыслення, з поўнай адсутнасцю "зваротнай сувязі". Гэта палохае. Ды і сам Савушкін падобны, хутчэй, на нейкага статыста, ён не выклікае наогул эмоцый, галоўны герой папросту "ніякі" .

Увогуле рэкамендую да чытання (толькі, зразумела, не з дзецьмі). «Як Савушкін хадзіў па запалкі» – выдатны прыклад таго, як не трэба пісаць для дзяцей. Кніга будзе вельмі цікавая псіхолагам і сацыяльным філосафам.

Чытайце таксама

апошнiя водгукi

Асабіста пасля знаёмства з кнігай узнікла жаданне завесці спецыяльны дыялектны слоўнік. Мова проста выкшталцоная. Моцна ўражаны "Выспамі".

Аповесць "Удог" - першы квіток у цікавы і незвычайны свет мастацтва слова Аўтара. Здзівіла ў першую чаргу мова і стыль. Перачытваць і разважаць.

Прачытаў пасля артыкула Ціхана Ч. на "свабодзе", застаўся ў захапленні. "Палкоўніку ніхто не піша", але пра рыбу :)

усе водгукi

Каментароў няма
Зарэгіструйцеся ці ўвайдзіце, каб пакідаць каментары і ставіць адзнакі
Дадайце кнігу, каб дапамагчы нам зрабіць самы лепшы каталог літаратуры ў байнэце