Навіны

Забароненую біяграфію Сэлінджэра прададуць з аўкцыёну

На таргі аўкцыённага дома Swann Auction Galleries выстаўленая біяграфія Джэрома Дэвіда Сэлінджэра “Жыццё пісьменніка” (JD Salinger: A Writing Life), якую сам пісьменнік забараніў публікаваць і прадаваць.
Пра гэта паведамляецца на сайце аўкцыёну. 

 

Асобнік сігнальнага выпуску кнігі ўпершыню пойдзе з малатка 21 лістапада. Ён выстаўлены на таргі “Літаратура XIX—XX стагоддзя”. Ацэначны кошт выдання складае 4-6 тысяч даляраў. 

Біяграфія Сэлінджэра была напісаная ангельскім літаратурным крытыкам, біёграфам і паэтам Енам Хэмілтанам. У 1987-м Сэлінджэр дамогся забароны на яе продаж, таму што ў ёй выкарыстоўваліся цытаты з яго неапублікаваных лістоў. Пробны наклад быў знішчаны. Кніга выйшла ў 1988 годзе ў змененым выглядзе: Хэмілтану давялося перапісаць фрагменты, якія Сэлінджэр не ўхваліў. На вокладцы выстаўленага выдання ў прозвішчы аўтара — Hamilton — дапушчаная памылка, у слове прапушчаная літара l. 

На аўкцыёне Swann Auction Galleries з малатка пойдуць кнігі Джэйн Остэн, Ўільяма Фолкнэра, Джэймса Джойса і іншых аўтараў.

Паводле prajdzisvet.org

Чытайце таксама

апошнiя водгукi

Асабіста пасля знаёмства з кнігай узнікла жаданне завесці спецыяльны дыялектны слоўнік. Мова проста выкшталцоная. Моцна ўражаны "Выспамі".

Аповесць "Удог" - першы квіток у цікавы і незвычайны свет мастацтва слова Аўтара. Здзівіла ў першую чаргу мова і стыль. Перачытваць і разважаць.

Прачытаў пасля артыкула Ціхана Ч. на "свабодзе", застаўся ў захапленні. "Палкоўніку ніхто не піша", але пра рыбу :)

усе водгукi

Каментароў няма
Зарэгіструйцеся ці ўвайдзіце, каб пакідаць каментары і ставіць адзнакі
Дадайце кнігу, каб дапамагчы нам зрабіць самы лепшы каталог літаратуры ў байнэце