Навіны

Змена даты ўручэння прэміі "Дэбют"

Змена даты ўручэння прэміі

Уручэнне прэміі "Дэбют" імя Максіма Багдановіча пераносіцца на 12 сакавіка. Цырымонія пройдзе ў Галерэі "Ў" у 19:00.

У цырымоніі возьмуць удзел пісьменнікі і перакладчыкі, чые творы трапілі ў шорт-ліст прэміі, і сябры журы. Музычнае віншаванне пераможцам — ад Лявона Вольскага і Паўла Аракеляна.

Шорт-ліст прэміі “Дэбют—2014”

Проза

1. Маргарыта Аляшкевіч. Мадэль для забойства. — Мінск: BYBOOKS [электроннае выданне], 2013.
2. Зміцер Дашкевіч. Чарвяк. — Вільня: 2013.
3. Кацярына Оаро. Сарочае радыё. — Мінск: “Кнігазбор”, 2013.

Паэзія

1. Кірыла Анохін. Асцярожна, дрэвы зачыняюцца. — Мінск: “Кнігазбор”, 2013.
2. Уладзь Лянкевіч. 70% вады. — Мінск: “Кнігазбор”, 2013.
3. Віялета Пачкоўская. Арэхападзенне. — Мінск: “Логвінаў”, 2013.

Пераклад

1. Ірына Герасімовіч: Міхаэль Кумпфмюлер. Хараство жыцця. Ільма Ракуза. Перакрэсліць усё. — Мінск: “Логвінаў”, 2013.
2. Кацярына Маціеўская: Оскар Ўайлд. Саламея. — Мінск: “Кнігазбор”, 2013.
3. Сярж Мядзведзеў: Чак Паланюк. Байцоўскі клуб. — Мінск: “Логвінаў”, 2013.


Журы прэміі:

Валянцін Акудовіч — філосаф
Павел Анціпаў — празаік
Уладзімір Арлоў — паэт, празаік, гісторык
Лявон Баршчэўскі — перакладчык, кандыдат філалагічных навук
Павел Бераговіч — фундатар прэміі
Марыя Мартысевіч — паэт, перакладчык, літаратурны крытык
Уладзімір Някляеў — паэт, ганаровы старшыня Беларускага ПЭН-цэнтра
Алесь Пашкевіч — празаік, доктар філалагічных навук
Барыс Пятровіч — празаік, старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў
Андрэй Хадановіч — паэт, перакладчык, старшыня Беларускага ПЭН-цэнтра
Наталка Харытанюк — празаік, лаўрэат прэміі “Дэбют” 2011 года.

Паводле prajdzisvet.org

Чытайце таксама

апошнiя водгукi

Асабіста пасля знаёмства з кнігай узнікла жаданне завесці спецыяльны дыялектны слоўнік. Мова проста выкшталцоная. Моцна ўражаны "Выспамі".

Аповесць "Удог" - першы квіток у цікавы і незвычайны свет мастацтва слова Аўтара. Здзівіла ў першую чаргу мова і стыль. Перачытваць і разважаць.

Прачытаў пасля артыкула Ціхана Ч. на "свабодзе", застаўся ў захапленні. "Палкоўніку ніхто не піша", але пра рыбу :)

усе водгукi

Каментароў няма
Зарэгіструйцеся ці ўвайдзіце, каб пакідаць каментары і ставіць адзнакі
Дадайце кнігу, каб дапамагчы нам зрабіць самы лепшы каталог літаратуры ў байнэце