Памілаваная опэра

 

Раман “Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік” мае доўгую гісторыю. Задумка ўзьнікла ажно дзесяцігодзьдзе таму. І першая спроба зьявілася пад мужчынскім псэўданімам Алесь Жураўскі, пад якім схавалася Юлія Шарова, віртуальна вядомая ў той час як Вусатая Ната. Але ў новай, больш вытрыманай вэрсіі, паводле Юліі, ад таго чарнавіка засталіся хіба толькі імёны галоўных герояў. Твор пасталеў і набраўся жыцьцёвага досьведу разам са сваім аўтарам, са штанішак конкурсу для пачаткоўцаў вырас да намінананту прэміі Ежы Гедройца і атрымаў узнагароду як найлепшы “Дэбют” у прозе на думку журы конкурсу Беларускага ПЭН-Цэнтра.

 

 Гэтыя мужчынскія маскі адпавядаюць даўняму страху беларускіх літаратараў-жанчын – атрымаць перадузяты і часам беспадстаўны, але амаль абавязковы цэтлік жаночае прозы. Пэўна, адсюль і жорсткасць самой прозы, якая нібыта стрымлівае сябе, баіцца падацца надта сэнтымэнтальнай. 

Настрой асноўнага сюжэту нагадаў “Трыўмфальную арку” – любоў, якая хаваецца ад самой сябе. Прастора такая ж, як у Рэмарка – раман адбываецца ў кавярнях і здымных кватэрах. Гастралёры і эмігранты ў нечым падобныя. Мастак-хірург і мастак-дырыгент, якімі аўтары любуюцца ў той момант, калі яны захопленыя сваёй улюбёнай справай. Да таго ж, сябры галоўных герояў Міша і Марозаў нібыта спісаныя з аднаго чалавека.  

Як на мой густ, у рамане зашмат побытавых падрабязнасьцяў, нібыта ў тых “мастакоў-гіперрэалістаў” з Дэрыбасаўскай зь іх сьвечкамі, жаночымі сьпінамі і ружамі, якія яны вымалёўваюць з дакладнасьцю фотаапарата.

Юліна вэрсія донжуана – беларус Аляксей Грынкевіч – геніяльны музыка, інтэлектуал і дасціпны гаспадар (нават сырнікі ў яго атрымліваюцца, як у бабулі). Апроч таго, што ён бабнік, які не прапусціць ніводнай прыгожай жанчыны, у яго і недахопаў няма. Хіба штодзённая гарэлка і… хворае ва ўсіх сэнсах сэрца. Сэрца бездакорнага каханка, закрытае для каханьня, але надта чульлівае да ўспрыманьня музыкі. Герой восем сэзонаў працуе ў опэрным тэатры заштатнага расейскага гораду N, пакуль атрымлівае магчымасьць паставіць опэру сваёй мары – Моцарта “Don Giovanni”. Па міласьці Ананкэ ці дзякуючы юнгіянскай сінхраністычнасці, рэжысерам гэтае пастаноўкі камандзіруецца ня проста пекная паненка…  але ня будзем псаваць інтрыгі.        

Каб разумець тэкст дасканала, трэба трымаць пад рукой слоўнікі італійскай мовы і музычных тэрмінаў.

Як на мой густ, у рамане зашмат побытавых падрабязнасьцяў, нібыта ў тых “мастакоў-гіперрэалістаў” з Дэрыбасаўскай зь іх сьвечкамі, жаночымі сьпінамі і ружамі, якія яны вымалёўваюць з дакладнасьцю фотаапарата. Нават у часы постпостмадэрнізму ня варта забывацца на тое, што літаратура, як любое мастацтва, стварае вобраз, інакш гэта не літаратура, а жоўтая прэса. Раман Юлі якраз і паўстае такім якасным чытвом з трохі жоўтым адценьнем – бэлетрыстыкай, якая хутчэй за ўсё не перажыве свой час.  

Каб разумець тэкст дасканала, трэба трымаць пад рукой слоўнікі італійскай мовы і музычных тэрмінаў. Дзякуючы двум класам сальфеджыа, якія я праслухала разам са сваёй дачкой, пачувалася крыху ў тэме – як мінімум калі размова ішла пра танальнасьці ды знакі альтэрацыі. Але ці кожнаму чытачу хопіць музычнае адукацыі, каб не засумаваць ад “тарабарскай мовы”. +1 кожнаму, хто разгадае слэнгавую рэпліку пра “люфцікі” і “цэзуркі”! 

У параўнаньні з героямі клясычнай драмы, дзе характары звычайна ілюструюць якую-небудзь адну рысу, у кнізе – і гэта падкрэсьліваецца цытатамі з лібрэта да опэры – пэрсанажы не адпавядаюць канкрэтным героям навэлы. Гэта таксама гульня з чытачом – у рамане два Амадэі (Гофман і Моцарт) і два донжуаны, адзін зь якіх у спадніцы. Адна з плыняў рамана – гэта шлях да жаноцкасьці галоўнай гераіні.    

“Don Giovanni ” – раман неаднастайны. Асобныя месцы выглядаюць больш выпісанымі і літаратурнымі, а іншыя – важкімі і нават пошлымі ў сваім бытаапісальніцтве. І прычына ў празе аўтаркі зрабіць сваіх выдуманых герояў як мага больш рэальнымі. Лішнія тлумачэньні часам замінаюць. Чытачы даравалі б фактычныя недакладнасьці, якіх так імкнулася пазьбегнуць Юлія, каб толькі ў рамане было больш літаратуры. Па пэўных частках відаць, якім дынамічным і вобразным мог быць увесь твор пры наяўнасьці ці то пэўнага майстэрства, ці то натхненьня, ці то больш бязьлітаснай рэдактуры. 

Так, як Юлія ды яе героі, клясычную музыку ўспрымаюць два тыпы людзей – геніяльныя музыкі ці людзі, не сапсаваныя музычнай школай, якая часам робіць з вучняў музычных імпатэнтаў.

Ад пачатку да сярэдзіны раман доўга “разгойдваецца”, але чым далей, тым больш жывымі робяцца героі, кніга разгортваецца – нават мэтафары, якія напачатку рэзалі вуха сваёй штучнасьцю і прылепленасьцю, робяцца ўсё больш пранікнёнымі і трапнымі. Напрыканцы гэтае крэшчэнда адчуваецца вельмі моцным, але ці ёсьць яно ў кнізе, ці толькі ў маёй галаве, сказаць складана. Здаецца, напрыканцы аповед нарэшце супадае з маім настроем, з маім узроўнем разуменьня музыкі. Так, як Юлія ды яе героі, клясычную музыку ўспрымаюць два тыпы людзей – геніяльныя музыкі ці людзі, не сапсаваныя музычнай школай, якая часам робіць з вучняў музычных імпатэнтаў.

Гэта можа падацца дзіўным, але ў рамане пра музыку замала музыкі – згадкі пра яе паўсюдныя, але яна не “гучыць” у словах, перакадзіроўкі музыкі ў літаратуру не адбываецца. З-за гэтага кніга патрабуе музычнага ілюстраваньня. Тым часам, гэта адна з галоўных перавагаў раману, які праз поўную прыгодаў і рамантыкі гісторыю каханьня, робіць опэру больш цікавай і прывабнай як жанр. Гісторыя, распаведзеная Юліяй, набліжае “Дона Джавані” на два з паловай стагодзьдзі да нас. Прынамсі, хочацца ў гэта верыць.

Каментароў няма
Зарэгіструйцеся ці ўвайдзіце, каб пакідаць каментары і ставіць адзнакі
Дадайце кнігу, каб дапамагчы нам зрабіць самы лепшы каталог літаратуры ў байнэце