Рэцэнзія на кнiгу: Original?1418367439
Вонкавы погляд на беларускую Ліберыю

Ён нічога не ведае пра рэцэнзаваных аўтараў, не выпіваў з імі падчас літаратурных семінараў, не ўступаў у фэйсбучныя перапалкі, не паспеў прасякнуцца да іх сімпатыяй ці чорнай зайздрасцю. Перад ім – толькі тэкст.  Дзяніс Дробышаў – пісьменнік з Расіі, у дадзены момант працуе пажарным. Для "Букстэра" ён паабяцаў прачытаць беларускія кнігі (якія маюць пераклад на рускую альбо напісаныя па-руску) і даць непрадузяты погляд звонку. Першая рэцэнзія – на кнігу "Ліберыя" Яўгена Увядзенскага. 

 

Калі бегла пераказаць сюжэт рамана «Ліберыя» Яўгена Увядзенскага, аматар сучаснай літаратуры ўсклікне: «Ух ты, франтмэн рок-гурта бяжыць ад міліцэйскага пераследу з Менску ў Ліберыю, дзе яму трэба будзе некалькі гадоў працаваць па кантракце перакладчыкам! Круты «замах», трэба пачытаць!». На гэтую вуду трапіўся і я.

Стыль:

Аднак на першых жа старонках мяне сустракае апавядальнік, ён жа лірычны герой, дзякуючы якому чытанне ператвараецца ў сапраўднае выпрабаванне. Стыль Увядзенскага трымаецца на трох кітах:

1) збыткоўнасць: на расповед пра ўдар піўным куфлем па галаве аўтару спатрэбілася 322 словы. Гэта, прабачце, нейкая талстоўская «цагліна». Дынаміка бойкі губляецца ў апісаннях і разважаннях, якім, як вядома, зусім не месца ў бойцы.

2) пафаснае прамаўленне банальнасцяў: «Наш мир — это сплошное предательство той искры света, которая дана нам свыше. Мы сидим в казино, бросаем фишки на нарисованные на столе квадратики и смотрим, как шарик прыгает по барабану. И произносим пустые слова — эти тусклые тени реальности. Макеты будущих зданий, внутри которых — только пустота. И за ними — абсолютная пустота. И сами они — тоже пустота».

"А что именно мне нравилось? Точно я не знал. Проявления упадка, сумрак, скорбь, неестественная худоба, сломанные вещи. Меня привлекала смерть". 

Чытаючы такое, хочацца выгукнуць: Байран жывы ў нашых сэрцах!

3) доўгія апісанні, складзеныя са штучных прыгажосцяў:

«Время наваливалось на меня тяжелым мясистым блином, бессмысленное пространство смеялось мне в лицо, а я застрял в этой затонувшей подводной лодке без надежды на спасение, стараясь не двигаться и не дышать, чтобы не расходовать понапрасну драгоценный кислород»

Апісанні дзеяння наогул не даюцца Увядзенскаму:

"На подоконнике молча курили турки, рассматривая девушек с приятными улыбками на небритых физиономиях" – складана з першага разу зразумець, каму належаць няголеныя ўсмешкі – туркам ці дзяўчатам.

"Возможно, у читателя создалось впечатление, что мы все это время подавленно и робко молчали. Отнюдь! Я просто забыл упомянуть, что мы всю дорогу громко болтали и ржали как кони", – не, у чытача стварылася ўражанне, што гэтая кніга не праходзіла рэдактуру, інакш, што тут робіць гэтая фраза?

Аднак я ўсё ж прадраўся праз гэтыя графаманскія нагрувашчванні да фіналу. І прымусілі мяне гэта зрабіць героі другога плану, якія, у адрозненне ад апавядальніка, жывыя і сакавітыя.

Героі:

На працягу ўсяго рамана нуднаму наратару супрацьстаяць спачатку шалёныя менскія нефармалы, потым зладзеяватыя, брудныя і амаральныя негры. Фактурныя героі выносяць апавядальніка на руках. Калі б не яны, «Ліберыю» можна было б смела назваць правалам.

Гітарыст Шурык, напрыклад, ужывае слова «фіяска» у сэнсе слова «трыўмф», а «прафан» як скарачэнне ад «прафесіянал». Класічная іронія, пабудаваная ня змене кантэксту – гэта першы ўдалы жарт у кнізе. Але каб дабрацца да яго, трэба адужаць трынаццаць старонак.

На жаль, галоўны герой адчайна супрацьстаіць жывой сіле астатніх персанажаў. Напрыклад, барадаты студэнт Дзед падчас п'янкі ў інтэрнаце заяўляе:

«—Попса — это когда сибирский мужик, похоронив всю свою семью, приходит домой, выпивает залпом литр водки, молотит кулаком по столу и орет: «А-а-а-а-а-а-а-а-а-а-а-а-а-а-а!» Вот это — не попса. А все остальное — попса».

Чытач толькі хіхікнуў з дзеда, а апавядальнік яму тут жа суне свой унутраны маналог:

«Какой смысл спорить с человеком о том, в чем он совершенно не разбирается? Меня всегда удивляла безапелляционность, с которой суждения о музыке высказывают люди, не имеющие к ней ни малейшего отношения. Эти «эксперты» могут не знать, чем отличается мажор от минора, зато легко отличают попсу от непопсы».

І гэта гучыць з вуснаў рок-н-рольшчыкаў? Неяк не адчуваецца ў гэтых развагах праславутага рок-драйву, замест гэтага нуда, неверагодная сур'ёзнасць і дыдактыка.

Ліберыя:

Як толькі герой трапляе ў Афрыку, адразу робіцца цікавей. Па-першае, ліберыйскія прастытуткі, якія крадуць паношаныя шкарпэткі; ахоўнікі, якіх трэба будзіць камянямі; і паліцэйскія, якія штрафуюць толькі белых – усё гэта па-сапраўднаму крута. Па-другое, да саракавой старонкі чытач вылічыць слабыя бакі аўтара і, напэўна, пачне прапускаць яго нудныя роздумы.

Ліберыя – выдатны фон. Да таго ж, там герой нарэшце пачынае дзейнічаць, дакладней дзеянні прарабляюць з ім: рабуюць, падманваюць, кідаюць з матацыкла, прымушаюць ўступіць у сэксуальныя сувязі.

У Афрыцы ў апавядальніка прачынаецца пачуццё гумару, і ён пачынае нарэшце ўдала жартаваць: «Вот почему здесь деньги воняют, — пробормотал я. — Потому что их здесь носят в трусах и носках. И неизвестно, в каких еще местах» – грошы ў майтках носяць, баючыся крадзяжу.

Калі герой спрабуе расказаць афрыканцам пра Беларусь, тыя перакручваюць назву яго рэспублікі: «Лярусь», блытаюць яе з Расіяй і пачынаюць пералічваць яе дасягненні: аўтамат Калашнікава, «Чэлсі», Абрамовіча.

Дыктатар Тэйлар выйграе выбары з лозунгам: «Ён забіў майго тату, ён забіў маю маму, але я буду за яго галасаваць», – таму што ліберыйцы паважаюць толькі грубую сілу.

Наогул да фіналу ўсё больш і больш удалых эпізодаў і назіранняў:

«трехзначный буквенный код Либерии LBR, удивительно похожий на аналогичный код Беларуси — BLR».

«Девушка в короткой юбке, когда я проходил мимо, томно посмотрела мне в глаза и задала философский вопрос: «Когда?».

«Иисус Христос сказал: «Не суди ближнего своего! Сучок в глазу брата своего видишь, а бревна в своем глазу не замечаешь». Так вот, некоторые люди говорят про меня, что у меня много денег, осуждают меня за это. Это очень глупые люди так говорят. Я сказал: истинно глупые люди так говорят! Аминь. Потому что у меня и должно быть много денег», – фрагмент пропаведзі ліберыйскага святара.

Кампазіцыя:

Кампазіцыя «Ліберыі» выглядае так: экспазіцыя — зацягнутая завязка — і адразу канцоўка. Фінал уяўляе сабой сон героя, у якім Менск затоплены вадой. Напэўна, такім чынам аўтар хацеў сказаць, што Беларусь у параўнанні з Ліберыяй – балота, што ў Афрыцы хоць і разруха, але затое чалавечае жыццё віруе, а Беларусь – Атлантыда, дзе ўсё спынілася, беларусы ж – змрочныя і сумныя тапельцы.

Шкада, што ліберыйскія прыгоды героя абрываюцца там, дзе толькі абяцаюць пачацца. Тэма цікавая, быў бы Увядзенскі больш майстравітым пісьменнікам, на такім матэрыяле ён змог бы напісаць выдатную кнігу.

Каментароў няма
Зарэгіструйцеся ці ўвайдзіце, каб пакідаць каментары і ставіць адзнакі
Дадайце кнігу, каб дапамагчы нам зрабіць самы лепшы каталог літаратуры ў байнэце