Тэгi

Малады супрацоўнік Нацыянальнага мастацкага музея, экскурсавод, спецыяліст па Усходзе ды неверагодна харызматычны лектар, Мікіта Моніч параіў свае ўлюбёныя кнігі – для засяроджанага чытання і тыя, што можна "з любой старонкі ў метро". 

Мікіта Моніч

Казкі палешукоў і зборнік даносаў. Гісторык і паэт Антон Рудак раіць малавядомыя беларускія кнігі.

dorskaya

Свае ўлюбёныя брытанскія казачныя кнігі і літаратуру пра іх сабраў у адной пяцёрцы пісьменнік і перакладчык Антон Францішак Брыль. 

Антон Францішак Брыль

Найлепшыя кнігі пра беларускіх гісторыкаў і мову кахання, а таксама мадэрнісцкі раман ХХ стагоддзя, чытанне якога з'яўляецца Падзеяй, раіць гісторык і рэдактар інтэрнет-часопіса "Новая Еўропа" Аляксей Братачкін. 

Аляксей Братачкін

Інтэлігентная ціхая прыгажосць Тацяны Рынейскай скарае фатографаў з усяго свету. У шматлікіх паездках Тацяна жыць не можа без папяровых кніжак. Адна з самых прыгожых беларускіх мадэляў распавяла "Букстэру" пра свае чытацкія прыхільнасці.

dorskaya

Тэатральны крытык Аляксей Стрэльнікаў параіў варажыць па Брэхту і распавёў, якая кніга дапамагла яму перажыць зіму.

dorskaya

Кінакрытык Антон Сідарэнка зазвычай раіць фільмы, але для "Букстэра" падзяліўся пяцёркай кніг, да якіх часам вяртаецца.

Антон Сідарэнка

Паэтка Вольга Гапеева параіла колькі улюбёных кніг, у якіх знойдуцца ўсе складнікі ейных уласных вершаў – і пачуццёвасць, і цялеснасць, і тонкая жывая мова. 

dorskaya

Нашчадак творчай дынастыі і ўнук Івана Мележа, мастак Іван Семілетаў, на карцінах якога ажываюць нават іржавыя механізмы, параіў 5 кніг, што будуць цікавыя не толькі аматарам мастацтва.

Іван Семілетаў

На просьбу параіць 5 кніг пісьменьнік Макс Шчур даслаў з Прагі сьпіс утрая даўжэйшы. Цудоўныя парады для сапраўдных кнігалюбаў і паліглотаў, бо не ўсё з пералічанага знойдзецца ў перакладах. 

Макс Шчур

Сяргей Шупа, які ўчора атрымаў прэмію часопіса "ПрайдзіCвет" як найлепшы перакладчык прозы, параіў свае кнігі – як перакладзеныя на беларускую, так і тыя, што варта было б.

Сяргей Шупа

Што пачытаць, а чаго не чытаць – на нашае рэгулярнае пытанне лаканічна, але з зорным густам адказвае зайздросны жаніх беларускага рок-н-ролу, магілёўскі „Рамэо” – Раман Жыгараў з гурта „Akute”.

Раман Жыгараў

Мастак і куратар праектаў галерэі "Ў" Сяргей Шабохін раіць улюбёные кнігі – мастацкія і пра мастацтва 

Сяргей Шабохін

Вядомая журналістка і шэф-рэдактарка "Народнай волі" распавяла, якія кнігі чытае, каб адпачыць ад газетнай працы.

Лідар гуртоў "Петля Пристрастия" і "Кассиопея" Ілля Чарапко надыктаваў па тэлефоне сваю пяцёрку кніг.

Ілля Чарапко

Пісьменнік Сяргей Календа пра ўзорныя кнігі, якія немагчыма абмінуць.

Сяргей Календа

Журналіст і пісьменнік Антон Кашлікаў раіць 5 кніг з уласнай бібліятэкі

Антон Кашлікаў

Фатограф Максім Шумілін раіць пяць кніг пад розныя адценні светлага смутку

Максім Шумілін

апошнiя водгукi

Асабіста пасля знаёмства з кнігай узнікла жаданне завесці спецыяльны дыялектны слоўнік. Мова проста выкшталцоная. Моцна ўражаны "Выспамі".

Аповесць "Удог" - першы квіток у цікавы і незвычайны свет мастацтва слова Аўтара. Здзівіла ў першую чаргу мова і стыль. Перачытваць і разважаць.

Прачытаў пасля артыкула Ціхана Ч. на "свабодзе", застаўся ў захапленні. "Палкоўніку ніхто не піша", але пра рыбу :)

усе водгукi