Тэгi

"Калі вы зазірнеце на сайты аўкцыённых дамоў, то сярод самых розных раздзелаў абавязкова пабачыце аўтографы знакамітасцей: лісты, рукапісы вершаў, прозы, паштоўкі і фота з надпісамі, ну і, канечне, кнігі з даравальнымі надпісамі, альбо па-даросламу – з інскрыптамі. У мяне во зараз гугл барахліць, таму не магу даць прыгожую дэфініцыю, што гэта за звер такі, але і так усё зразумела", – працяг рубрыкі "Нататкі букстэра" Ціхана Чарнякевіча.

Ціхан Чарнякевіч

Унікальны выпуск "Нататак букстэра"! Ціхан Чарнякевіч знайшоў у віленскім архіве невядомыя лісты Янкі Купалы.

Ціхан Чарнякевіч

"Чытанне – прадукт несупраціўлення бакоў. Калі несупраціўленне пераходзіць у актыўную фазу, яно становіцца чымсьці накшталт захаплення ці любові. Урэшце, ты пачынаеш пампаваць з “Флібусты” ці “Рутрэкера” усё, што аўтар напісаў. Але што такога класнага ў тым, каб сабраць 35 PDF-ак любімага пісьменніка? Па-мойму, гэта першы крок да гумовай жанчыны", – чарговая бібліяфільская нататка Ціхана Чарнякевіча.

Кніжкі бываюць чыстыя і не. У букіністычных кнігарнях на паліцах зазвычай стаяць кнігі “чыстыя”. То бок у іх адсутнічаюць якія-кольвек штампы. Прымаць на камісію кнігі са штампамі таваразнаўцы не любяць. Але для антыкварных выданняў робяць выключэнне. Ціхан Чарнякевіч працягвае штотыднёвыя нататкі бібліяфіла.

Ціхан Чарнякевіч 1 каментар

Ці можа кніга сабраць чалавека – пра гэта новая нататка букстэра Ціхана Чарнякевіча.

Ціхан Чарнякевіч

Усе мы некалі (добра, не ўсе) падклейвалі школьныя падручнікі. Чамусьці лічылася натуральным атрымаць разваленую кніжку і потым сядзець і выразаць доўгія шырокія палосы з школьных сшыткаў, намазваць іх сілікатным клеем і, папрасіўшы маму патрымаць разам форзац і блоку, прышпандольваць іх. Цяпер дзеці асфальту ўсё больш карыстаюцца скотчам. Але для ўласнай бібліятэкі ні першы, ні другі метад не падыходзяць. Ціхан Чарнякевіч у новай нататцы пра тое, як прывесці патрапаную кнігу ў боскі выгляд.

Ціхан Чарнякевіч

"Пытанне, вынесенае ў загаловак, крыху рытарычнае. Можна збіраць бутэлькі, можна арыгіналы Хаіма Суціна: і тое, і другое прыносіць калекцыянеру асалоду. Што да старой беларусікі і старой кніжкі наогул (пра якія я ў асноўным пішу), то тут варыянтаў не так шмат". Новая нататка Ціхана Чарнякевіча.

Ціхан Чарнякевіч

Ціхан Чарнякевіч у новай нататцы кнігалюба – пра законы, парадак і правілы добрага тону ва ўласнай бібліятэцы.

Ціхан Чарнякевіч

"Пачнем з яйцаў. Каб збіраць кнігі, многа не трэба: мець бы толькі грошы і ведаць кнігарні. Можна, канечне, тырыць у бібліятэках, але так добрага збору ўсё роўна не займееш (сам не правяраў, хоць былі магчымасці і спакусы). Як дастаць чароўныя паперкі з выявамі мёртвых амерыканскіх прэзідэнтаў, не скажу. Сам бы каго паслухаў. А пра кнігарні сёе-тое распавяду", – першая нататка букстэра Ціхана Чарнякевіча

"Адзінаццаты год блукаю я па менскіх кнігарнях, і за гэты час стаў кончаным вар’ятам. То бок – букстэрам. Таму што букстэр – гэта не той, хто любіць чытаць. Гэта той, хто любіць кніжку". Ціхан Чарнякевіч распачынае штотыднёвую рубрыку маленькіх адкрыццяў кніжнага фетышыста.

Ціхан Чарнякевіч

апошнiя водгукi

Забавные жизненные истории,рекомендую!

Отличная книга! Приятно знать, что там есть упоминание тебя реального:)

выдатны аповяд. толькi ад вокладкi вочы баляць

усе водгукi