Medium?1379495230

Адэля Дубавец

“Фелікс Австрія” – гэта запрашэньне за стол. І стол гэты – для па-сапраўднаму згаладнелых. І па тонкіх смаках, і па міфічнай Украіне, і па добрай літаратуры", – Адэля Дубавец пра ўкраінскі раман-фурор Сафіі Андруховіч, які стаў "Кнігай году BBC—2014".

Адэля Дубавец

Ігар Бабкоў атрымаў галоўную літаратурную прэмію Беларусі - прэмію Гедройца. Ягоны раман "Хвілінка. Тры гісторыі" стаўся самаю лепшаю кнігай па выніках 2013 года. У тройку прызёраў таксама ўвайшлі Артур Клінаў з раманам "Шклатара" ды Вінцэсь Мудроў са зборнікам апавяданьняў "Багун".

Цырымонія ўзнагароджаньня адбывалася ў гатэлі "Вікторыя", у інтэрнэце наўпроставую трансьляцыю адначасова глядзелі каля сотні чалавек.

Літаратурная прэмія імя Ежы Гедройца заснаваная ў 2011 годзе. Прэмія прысуджаецца за найлепшую кнігу прозы, выдадзеную (у папяровым ці электронным варыянце) у папярэднім годзе на беларускай мове ў жанрах мастацкай прозы і эсэістыкі. Заснавальнікамі літаратурнай узнагароды выступаюць амбасада Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь, Польскі інстытут у Менску, Беларускі ПЭН-цэнтар і Саюз беларускіх пісьменьнікаў.

Прэмію назвалі ў гонар нарадзінца Менску, польскага публіцыста і палітыка Ежы Гедройца, які ў сваёй культурнай дзейнасьці быў пасьлядоўным прыхільнікам добрасуседзкіх адносінаў Польшчы зь Беларусьсю, Літвой і Ўкраінай.

У 2012 годзе прэмію атрымаў Павал Касьцюкевіч за кнігу прозы «Зборная Рэспублікі Беларусь па негалоўных відах спорту». У 2013-м ляўрэатам стаў Уладзімер Някляеў за раман "Аўтамат з газіроўкай і без".

Адэля Дубавец

Да дзіцячага дня мы падрыхтавалі маленькі падарунак для маленькіх аматараў кніжак. У Букстаравай маляванцы шмат гісторыяў ды пэрсанажаў, іх можна запампаваць, раздрукаваць ды сьмела брацца за пэндзлі ды алоўкі. 

Адэля Дубавец

Летам Вільня тоне ў зеляніне, на вуліцы можна забыцца пра тое, што гэта салідная гарадская вуліца, а не берагавая сьцежка. Удзень можна забыцца на рэальнасьць ды праваліцца ў сон. Новая казкі Фрай па-беларуску - пра тое, хто насамрэч кіруе намі, калі мы песьцімся ў віленскай сьпёцы.

Адэля Дубавец

Што носяць дзяды ў сваіх старажытных партфэлях, і прычым цмокі да віленскай вуліцы імя змагара Каліноўскага? У новай казцы Фрай няма паўстанскіх матываў і Лукіскага пляцу. Затое тут шмат пра тое, што ўсё зусім не такое, якім табе здаецца!

Адэля Дубавец

Ты ідзеш на пары, на курсы, пішаш кантрольную па засвоеных уроках сталеньня, а побач з табою практыкуецца ў лексіцы ды вымаўленьні нехта хітры ды вялікі. А, можа, маленькі. А, можа, наіўны. Новая казка Фрай - пра тое, як віленскія сьцены гавораць самі з сабою на тваёй мове.

Адэля Дубавец

У кожным, ці ня кожным, горадзе, мястэчку, ці месцы, якое нехта прыдумаў, ды не пасьпеў яшчэ прамаляваць тлустым маркерам на мапе, ёсьць вуліца ды адрас, дзе можна дазнацца ўсе сакрэты сусьвету, стаць мудрэй ды лепш. Адкуль мы гэта ведаем? Ад Макс Фрай, з чарговай блытанай гісторыі, распаведзенай на віленскай вуліцы Дыджоі...

Адэля Дубавец

Загадкавая Пачкоўская ўрэшце выдала кнігу вершаў. Пра яе мы ведалі няшмат — тое, што ў віртуальнасьці яна час ад часу мільгае, як «каляровая капуста; тое, што дома ў яе — два мужчыны з дарослымі сур'ёзнымі тварамі. Адзін — Андрэй Пакроўскі — малюе ды піша з заражальнай весялосьцю ды лёгкасьцю ў словах. Пра другога — Мацейку — распавядзе нам ніжэй сама Віялета. 

Прэзэнтацыя Пачкоўскай, магчыма, прэтэндуе на месца ў кнізе рэкордаў. Яна заняла ўсяго 33 хвіліны, ніхто нават ні разу не пазяхнуў. І размова ў нас атрымалася гэткаю ж. Не для пазяханьня.

 

Адэля Дубавец

Каваманы лечаць каваю склееныя ранішнія павекі і зьліплыя ад сквару летнія думкі. Бегаюць па горадзе, апантаныя кавовым пахам ды хрумстам маленькага кавовага млынка. Пра сутыкненьне кавовага гурмана з уладальнікам самага таннага пакету з супэрмаркету "Ікі", а таксама пра летнія міражы, што маглі быць толькі фантазіяй, а маглі апынуцца звычайнай віленскай звычайнасьцю.

Адэля Дубавец

Працяг тэмы "хто ж каго прыдумаў насамрэч" - у новай казцы Фрай. На гэты раз - праз прызму сястрынскай любові, крывабокіх котак ды цесных новых чаравікаў. Чытайце!

Адэля Дубавец

Як трэба паводзіцца з паліцыянтамі на вуліцы равіна Гаона? Пра дабрыню і тое, што робіць зь людзьмі мароз і закаханасьць, - у новай казцы Макс Фрай.

Адэля Дубавец

Не пазьней за 23-ю – каб быў у хаце. Крымінальна-папраўчая камісыя праліе сьвятло на начны двор, калі ён спусьціцца туды а трэцяй, лепш не спрабаваць. Кожны панядзелак – адзначыцца. Што працуе, не прагульвае, пашырае асартымэнт кнігарні “логвінаЎ”. 

Да 15-га кастрычніка чалавек, які нясе цуд і сьвятло на кніжныя паліцы беларусаў, будзе жыць так. Згодна з выракам. Калі сытуацыя ня зьменіцца.

З пакараным дзяржаваю нібыта за незаконнае прадпрымальніцтва кнігараспаўсюднікам мы сустрэліся па месцы працы. У офісе без вакон, добра, хоць зь дзьвярыма. І пагаварылі – зь нечаканаю свабодаю, паветрам ды палётам фантазіі.

Адэля Дубавец

Казка пра каханьне, узросты, гадзіны і час. Пра тое, што проста супадзеньняў насамрэч не бывае. Самае вясновае, што толькі можна прачытаць.

Адэля Дубавец 1 каментар

Хто дапаможа разабрацца ў будучыні ды сабе? Анёл-ахоўнік, выпадковы мінак, або можа спатрэбіцца цэлы натоўп усіх сьвятых? Пра гэта – у чарговай казцы Макс Фрай.

Адэля Дубавец 1 каментар

Вуліца - ня вуліца, перашыек, апэндыкс. Самае месца для правалаў у рэчаіснасьці, сутыкненьняў рэальнасьцей. Гэта ты прыдумаў мяне, ці я - спарадзіла цябе сілаю думкі? Ці ўвогуле нічога не было? Чытайце ў новай казцы.

Адэля Дубавец

Вуліца Басанавічаўс - колішняя Вялікая Пагулянка. Тут жыў пісьменьнік Рамэн Гары, тут блукаў пісьменьнік Максім Гарэцкі. Герой казкі Макс Фрай, відавочна, гэтага мог і ня ведаць, калі набываў тут адразу тры кватэры на апошнім паверсе. Аднак ягоная гісторыя дастаткова інтымная, каб нам хацелася яе прачытаць.

Адэля Дубавец 1 каментар

Ці ёсьць нейкія часавыя межы, у якія трэба пасьпець зьмясьціцца, каб дэбютаваць? Франсуаза Саган ужо ў 19 была на піку славы! — скажа нехта. Без сумневу, Юлія Шарова знойдзе спосаб адпарыраваць такія заявы. Свой першы раман яна то камечыла і выкідала ў сьметніцу, як звычайную пратэрмінаваную газэту, то бралася шліфаваць яго, быццам каштоўны заморскі камень. І літаральна толькі што атрымала прэмію „Дэбют”, якую штогод раздае ПЭН-Цэнтр. А яшчэ і элегантны камплімэнт ад мэтраў — сам Лявон Баршчэўскі напісаў рэцэнзію на ейнага „Дона Джавані...”, паведаміўшы, што 600-старонкавая таміна (у электронным выглядзе) засмоктвае, як твор якога сусьветнага клясыка. Пра гэта ўсё мы і пагутарылі зь Юляй адным прыемным вечарам.

Адэля Дубавец

Вільня — нашая ўсеагульная казка. Тут ёсьць месца на адрозьненьні — і няма прасторы, якую мы былі б у сілах падзяліць. Мы ўсе тут удзельнікі аднога калейдаскопу моваў, гісторыяў ды колераў. Таму нам захацелася, каб віленскія казкі Макс Фрай загучалі па-нашаму. Мы запускаем літаратурны сэрыял, будзем перакладаць ды ілюстраваць штотыдзень па адной цягам паловы году, заклікаем вас акунацца разам у гэтае падарожжа між моваў ды радкоў, між віленскіх духаў - улоўных, і ня надта.

Адэля Дубавец 5 каментароў
Дадайце кнігу, каб дапамагчы нам зрабіць самы лепшы каталог літаратуры ў байнэце