dorskaya

Прабачце, былі тэхнічныя непаладкі. Але вось новае! http://bookster.by/pages/italjanskije-kanikuly Пастараемся надалей не спазняцца.

0

Пераезд з «Мімікрыі» ў «Маёнтак рыбы» Гэтая кніга Аляксандра І. Бацкеля не стала такой загадкавай, як папярэдняя “Мімікрыя”. <...> З новай кнігі можна даведацца і асобныя біяграфічныя падрабязнасці жыцця маладога пісьменніка. Ён жыве на хутары. Дом яму дастаўся ў спадчыну ад бабулі. Тут ён не проста бавіць час за півам і нешта клацае на сваім ноўтбуку, але заняўся фермерскай гаспадаркай, якая пачала яго карміць. У тым сэнсе, што не толькі можа з’есці морквіну з градкі, або накапаць бульбы на вячэру – частку ўраджаю, які вырасціў уласнымі рукамі на дзедавай зямлі, ён прадае на кірмашы. Бо беларускае пісьменства не прыносіць прыбытку, гэта хутчэй наркатычны занятак, які апісаў у сваёй кнізе “Мова” Віктар Марціновіч. “Маёнтак рыбы” – гэта зборнік малой прозы. У невялікіх навэлках аўтар распавядае пра сваіх суседзяў, пра гасцей, якія наведваюць яго сядзібу, пра свае думкі. А разважае Бацкель пра ўсё – пра таямніцы сусвету, пра прыроду жахаў, пра пракметы ўзросту і пра Веру, не тую, якая ёсць альбо няма ў чалавеку, а пра настуніцу Веру Паўлаўну. Найлепшымі сябрамі Бацкеля з’яўляюцца сабакі. Катоў ён не любіць, бо лічыць іх прадажнымі і нявернымі. Бо калі гаспадару кепска, то і яго сабаке кепска, а вось котцы ўсё роўна. Таму ён і ня любіць котак. У навелцы “Нобель” аўтар дзеліцца сваімі адкрыццямі пра няўмольнасць лёсу, маўляў, усё ў жыцці выпадковае і ў тым ліку Нобель. Усё вырашае рулетка. Калі пашчасціць, вам выпадзе выйгрыш. Калі не, то выбачайце. І нават калі вы пішаце вершы лепш за Іосіфа Бродскага, гэта нічога не значыць. Усе пытанні да рулеткі. Выснову з гэтых развагаў аўтар зрабіў наступную: “паўсюль існуе чалавечы фактар, паўсюль пануе чалавечая суб’ектыўнасць, і я даўно ўжо змірыўся з тым, што маіх нобелеўскіх прэтэндэнтаў ніколі не абірюць і маіх любімых пісьменнікаў ніколі не дадрукоўваюць, нават беларускіх.” У гэтай навэлцы, па-мойму, разгадка -- і з’яўлення на свет Бацкеля, і пераезда аўтара са сталіцы на хутар, і нетаропкай, сузіральнаяй апавядальнасці новай кнігі. Калі ў “Мімікрыі” было шмат мітрэнгі, нерваў і нейкіх бязладных пошукай ідэальнага. То "Маёнтак рыбы” – гэта перадусім назіранні за дробным і неістотным, што атачае кожнага чалавека. Без спадзявання на што-кольвечы. Алесь Аркуш

+1

паправілі, дзякуй

0

Добра, мы дадамо яе ў калекцыю "Замежная літаратура" http://bookster.by/collects/zamezhnaya-litaratura. У нас трошку замежных кніг таксама ёсць, пакуль яны ўсе ў гэтай калекцыі, пасля, можа, зробім асобны каталог для небеларускіх кніг

0

дзякуй, пазначылі

0

працяг будзе на наступным тыдні! сачыце за праграмай перадач

+1

Прабачце, былі тэхнічныя непаладкі. Але вось новае! http://bookster.by/pages/italjanskije-kanikuly Пастараемся надалей не спазняцца.

0

Пераезд з «Мімікрыі» ў «Маёнтак рыбы» Гэтая кніга Аляксандра І. Бацкеля не стала такой загадкавай, як папярэдняя “Мімікрыя”. <...> З новай кнігі можна даведацца і асобныя біяграфічныя падрабязнасці жыцця маладога пісьменніка. Ён жыве на хутары. Дом яму дастаўся ў спадчыну ад бабулі. Тут ён не проста бавіць час за півам і нешта клацае на сваім ноўтбуку, але заняўся фермерскай гаспадаркай, якая пачала яго карміць. У тым сэнсе, што не толькі можа з’есці морквіну з градкі, або накапаць бульбы на вячэру – частку ўраджаю, які вырасціў уласнымі рукамі на дзедавай зямлі, ён прадае на кірмашы. Бо беларускае пісьменства не прыносіць прыбытку, гэта хутчэй наркатычны занятак, які апісаў у сваёй кнізе “Мова” Віктар Марціновіч. “Маёнтак рыбы” – гэта зборнік малой прозы. У невялікіх навэлках аўтар распавядае пра сваіх суседзяў, пра гасцей, якія наведваюць яго сядзібу, пра свае думкі. А разважае Бацкель пра ўсё – пра таямніцы сусвету, пра прыроду жахаў, пра пракметы ўзросту і пра Веру, не тую, якая ёсць альбо няма ў чалавеку, а пра настуніцу Веру Паўлаўну. Найлепшымі сябрамі Бацкеля з’яўляюцца сабакі. Катоў ён не любіць, бо лічыць іх прадажнымі і нявернымі. Бо калі гаспадару кепска, то і яго сабаке кепска, а вось котцы ўсё роўна. Таму ён і ня любіць котак. У навелцы “Нобель” аўтар дзеліцца сваімі адкрыццямі пра няўмольнасць лёсу, маўляў, усё ў жыцці выпадковае і ў тым ліку Нобель. Усё вырашае рулетка. Калі пашчасціць, вам выпадзе выйгрыш. Калі не, то выбачайце. І нават калі вы пішаце вершы лепш за Іосіфа Бродскага, гэта нічога не значыць. Усе пытанні да рулеткі. Выснову з гэтых развагаў аўтар зрабіў наступную: “паўсюль існуе чалавечы фактар, паўсюль пануе чалавечая суб’ектыўнасць, і я даўно ўжо змірыўся з тым, што маіх нобелеўскіх прэтэндэнтаў ніколі не абірюць і маіх любімых пісьменнікаў ніколі не дадрукоўваюць, нават беларускіх.” У гэтай навэлцы, па-мойму, разгадка -- і з’яўлення на свет Бацкеля, і пераезда аўтара са сталіцы на хутар, і нетаропкай, сузіральнаяй апавядальнасці новай кнігі. Калі ў “Мімікрыі” было шмат мітрэнгі, нерваў і нейкіх бязладных пошукай ідэальнага. То "Маёнтак рыбы” – гэта перадусім назіранні за дробным і неістотным, што атачае кожнага чалавека. Без спадзявання на што-кольвечы. Алесь Аркуш

+1

паправілі, дзякуй

0

Добра, мы дадамо яе ў калекцыю "Замежная літаратура" http://bookster.by/collects/zamezhnaya-litaratura. У нас трошку замежных кніг таксама ёсць, пакуль яны ўсе ў гэтай калекцыі, пасля, можа, зробім асобны каталог для небеларускіх кніг

0

дзякуй, пазначылі

0

працяг будзе на наступным тыдні! сачыце за праграмай перадач

+1

Новы сезон лекцыяў па літаратуры абвяшчае кніжны сайт Bookster пры падтрымцы кампаніі МТС ды цудоўная каманда выкладчыкаў. Гаварыць пра вашыя ўлюбёныя творы будуць прафесійныя лектары, а таксама папулярны пісьменнік, пранікнёная спявачка ды самая паспяховая ў свеце беларуская паэтка.

dorskaya

23-26 жніўня сябры паэткі Тацяны Сапач запрашаюць маладых аўтараў на першы паэтычны плэнэр у легендарнай вёсцы Маркава. Сядзіба, дзе вырасла Тацяна Сапач, адчыніцца на некалькі дзён дзеля творчасьці, навукі ды сяброўства.

dorskaya

Лекцыі кніжнага сайту Bookster.by — гэта шанец зладзіць уцёкі ў літаратуру і разам з харызматычнымі апавядальнікамі за два месяцы прачытаць (або адкрыць для сябе наноў) сем знакавых кніг.

dorskaya

IX MediaBarCamp адбудзецца 26 — 29 траўня 2016  ў Літве  і   збярэ актывістаў з Беларусі і астатняга свету: ад Кубы да Азербайджана, ад Швецыі да Егіпта. 

dorskaya
Амерыканскі пісьменнік Джордж Марцін не паспеў у тэрмін скончыць працу над шостай часткай «Ветры зімы» эпічнай сагі «Песня лёду і агню», на якой заснаваны папулярны тэлесерыял «Гульня тронаў». Пра гэта сведчыць допіс, пакінуты Марцінам ў ягоным блогу.
dorskaya
Шведская каралеўская акадэмія навук раскрыла поўны спіс прэтэндэнтаў на Нобелеўскую прэмію па літаратуры ў 1965 годзе, якую атрымаў расійскі пісьменнік Міхаіл Шолахаў.
 
dorskaya

У Бібліятэцы часопіса «ПрайдзіСвет» «PostScriptum» дзякуючы актыўнай падтрымцы чытачоў выйшла другая кніга Артура Конана Дойла з серыі пра Шэрлака Холмса — «Нататкі пра Шэрлака Холмса» (выдавецтва «Кнігазбор»). Сродкі на выданне гэтай кнігі цягам двух месяцаў збіраліся праз краўдфандынгавую платформу Talaka.by, яе падтрымалі больш чым 100 чалавек. Першая кніга з гэтага цыклу, «Прыгоды Шэрлака Холмса», выйшла год таму.

dorskaya

25 траўня ў офісе Беларускага ПЭН-цэнтра ў прысутнасці сябраў журы былі абвешчаныя вынікі прэміі ў намінацыях “Проза”, “Паэзія”, “Дзіцячая літаратура”.

dorskaya

Сёння ў "Прэпарацыі" – верш пра чужы сон-карабель, у якім крытыкі адчулі то закалыхвальную меладычнасць, то грукат няспраўнага рухавіка мотачаўна. 

dorskaya

Новы выпуск "Прэпарацыі"! У ім вы даведаецеся, хто аўтар мінулага апавядання пра тэлевізію і зомбі. А таксама зможаце прачытаць новае – пра брутальныя прыгоды беларускіх доўбняў у Італіі.

dorskaya

Казкі палешукоў і зборнік даносаў. Гісторык і паэт Антон Рудак раіць малавядомыя беларускія кнігі.

dorskaya

Адзін твор аддаецца на разарванне тром крытыкам! Пры гэтым крытыкі не ведаюць, хто аўтар, а таму вольныя ў ацэнках.

dorskaya

«Нягледзячы на ўсе нашы высілкі і жаданне працаваць легальна, мы апынуліся ў такой сітуацыі, што нам пагражае штраф амаль 970 мільёнаў рублёў, што робіць далейшую нашу працу немагчымай. Цяпер мы знаходзімся ў стадыі судовых разбіральніцтваў. Але сітуацыя складаецца так, што нам давядзецца выплачваць гэты штраф. І мы прымаем на сябе абавязальніцтвы па яго выплаце», — абазначыў сваю пазіцыю Ігар Логвінаў.

dorskaya

У сераду 7 студзеня ў кнігарнях Францыі з'явіўся новы раман Мішэля Уэльбэка «Пакора». Дзеянне рамана-антыўтопіі адбываецца ў Францыі ў 2022 годзе, калі да ўлады ў краіне прыходзіць прэзідэнт-ісламіст. 

dorskaya
Маеце пытанне да Харукі Муракамі? Японскі раманіст адкажа на яго на сваім сайце, які называецца “Murakami-san no tokoro” альбо "Прастора містэра Муракамі".  
 
dorskaya
Заснавальнік Facebook Марк Цукерберг паабяцаў сабе чытаць па адной кнізе кожныя два тыдні ў новым, 2015, перадае CNN.
dorskaya

У канцы кастрычніка ў серыі “Пункт адліку” бібліятэкі Саюза беларускіх пісьменнікаў выйшла дэбютная аповесць празаіка Андрэя Лазуткіна “Полигон”. Кніга выклікала хвалю вострых водгукаў у СМІ і справакавала ажыўленую палеміку ў сацсетках. Мы прапаноўваем вашай увазе першае інтэр’вю з маладым аўтарам, якое адбылося ў ягоным пад’ездзе.

dorskaya

Даволі лёгка зразумець, што перад намі медсястра, банкаўскі клерк альбо кіроўца аўтобуса, а як зразумець – пісьменнік чалавек ці толькі прыкідваецца? Ці можна верыць яму на слова? Павел Анціпаў пра прэзумпцыю не-пісьменніка і неабходнасць экспертнай супольнасці, якая магла б усё назваць сваімі імёнамі.

dorskaya 2 каментары

У ліку адзначаных за 2014 год — часопіс "Космопорт" і пісьменнік Віктар Марціновіч.

dorskaya

Стала вядомая кароткая анатацыя фантастычнага рамана “Мова” Віктара Марціновіча, які рыхтуецца да выхаду ў верасні 2014-га году.

dorskaya
17 жніўня ў Лондане адбылася цырымонія ўручэння «Х'юга» – прэстыжнай літаратурнай прэміі ў галіне навуковай фантастыкі. Прыз за лепшы раман атрымала кніга «Ancillary Justice» («Дадатковае правасуддзе») амерыканскай пісьменніцы Эн Лекі, пра гэта паведамляе The Guardian. 
dorskaya
26 чэрвеня ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адкрылася выстава «Дарогамі вайны», прымеркаваная да 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. 
 
На выставе прадстаўленыя рукапісныя старонкі твораў і лістоў, дакументы, фотаздымкі, кнігі, газеты, асабістыя рэчы, якія распавядаюць пра жыццё і творчасць Якуба Коласа і яго блізкіх у гады вайны. Адрэзак жыцця паэта, які выпаў на гэтыя гады, можна ўмоўна падзяліць на некалькі этапаў: эвакуацыя з Мінска, побыт у Клязьме, ташкенцкі перыяд, вяртанне на радзіму, піша БелаПАН. 
 
Асобныя матэрыялы прысвечаныя памяці сына Якуба Коласа Юрыя Міцкевіча, які знік без вестак на фронце, і жонцы паэта Марыі Дзмітрыеўне, якая памерла ў Маскве ў маі 1945 года. 
 
На выставе прадстаўлены ўнікальны экспанат – адзіны ацалелы асобнік выдання паэмы "Новая зямля", якая рыхтавалася да друку ў пачатку 1941 года, сігнальны асобнік паэт атрымаў у траўні 1941 года. Але лёс гэтага выдання трагічны: немцы знішчылі друкаваныя гранкі. Колас змог зберагчы праз ваенныя гады гэты адзіны асобнік улюбёнай паэмы. 
 
Паводле naviny.by
dorskaya

Дзе шукаць цікавую музыку і чыім мэляманскім парадам давяраць? Вячаслаў Мартысюк прапануе сьпіс кніг пра поп- і рок-музыку, якія дазволяць троху арыентавацца ў ейнай вялізнай прасторы.

dorskaya

"Мова варожасці" сёння робіцца нормай у агрэсіўна-прапагандысцкім асяроддзі і спараджае такую ж поўную нянавісці рэакцыю. Каця Рускевіч разбірае гэты панятак і дае спіс літаратуры па тэме.

dorskaya

Інтэлігентная ціхая прыгажосць Тацяны Рынейскай скарае фатографаў з усяго свету. У шматлікіх паездках Тацяна жыць не можа без папяровых кніжак. Адна з самых прыгожых беларускіх мадэляў распавяла "Букстэру" пра свае чытацкія прыхільнасці.

dorskaya

Вячаслаў Мартысюк пра загадкавую гісторыю адной паэмы.

dorskaya

Прафесар Карлавага ўніверсітэта, чэшскі культуролаг і даследчык літаратуры Марцін Путна выступіў з лекцыяй па гісторыі сярэднееўрапейскай літаратурнай крытыкі. Сустрэчу, якая прайшла ў офісе ПЭН-цэнтра, зладзіў сайт bookster.by. Падчас лекцыі спадар Марцін прызнаўся, што баяўся ехаць у Беларусь, здолеў нясумна паглыбіць слухачоў у гісторыю еўрапейскай крытыкі, а адказваючы на пытанні, няўзнак згадаў, што амаль на кожную чэшскую кнігу выходзіць нешта каля 10 – 15 рэцэнзій. 

dorskaya

Прафесар Карлавага універсітэта ў Празе, вядомы чэшскі культуролаг і даследчык літаратуры Марцін Путна 2 траўня выступіць у Мінску з лекцыяй “Літаратурная крытыка ў Сярэдняй Еўропе: навука, мастацтва, ідэалогія, аўтатэрапія?”. Сустрэчу ладзіць літаратурны сайт bookster.by.

dorskaya

У Маскве абвясцілі доўгі спіс намінантаў на расійскую нацыянальную літаратурную прэмію "Вялікая кніга" ("Большая книга").

dorskaya

Памёр выбітны польскі паэт, драматург, празаік і эсэіст Тадэвуш Ружэвіч (нар. 9 кастрычніка 1921), лаўрэат шэрагу прэміяў, ганаровы доктар некалькіх універсітэтаў Польшчы, член-карэспандэнт Акадэміі мастацтваў Германіі.

dorskaya

На мультылэйбле «Пяршак» выйшаў першы том рэаліці-нататак маладога беларуса Ромы Свечнікава, які ўжо амаль два гады едзе з заплечнікам за спінай вакол нашай планеты.

dorskaya

Журы конкурсу крытыкаў імя Адама Бабарэкі выставіла адзнакі ўдзельнікам.

dorskaya

Тэатральны крытык Аляксей Стрэльнікаў параіў варажыць па Брэхту і распавёў, якая кніга дапамагла яму перажыць зіму.

dorskaya

Паэтка Вольга Гапеева параіла колькі улюбёных кніг, у якіх знойдуцца ўсе складнікі ейных уласных вершаў – і пачуццёвасць, і цялеснасць, і тонкая жывая мова. 

dorskaya

Рычард Пайпс з'яўляецца гарвардскім прафесарам, які прысвяціў свае даследаванні Усходняй Еўропе і Расіі ў прыватнасці. Аглядальнік Букстэра Максім Нікітка-Міровіч зацікавіўся кнігай амерыканскага даследчыка гісторыі Расіі. 

dorskaya

Тэрмін падачы рэцэнзій на конкурс літаратурнай крытыкі імя Адама Бабарэкі працягнуты да 15 сакавіка

Дзесяць аўтараў, якіх вызначыць журы, будуць запрошаныя на чатырохдзённы майстар-клас з удзелам вядомых замежных крытыкаў і даследчыкаў літаратуры з Украіны, Расіі, Чэхіі і Швецыі. А пераможца конкурса паедзе на 2 тыдні ў Вільню па праграме "Рэзідэнцыя маладога літаратара".

dorskaya

Зусім хутка – 1 сакавіка – завяршаецца прыём прац на конкурс літаратурнай крытыкі імя Адама Бабарэкі.

Найлепшыя аўтары рэцэнзій, якіх вызначыць журы, атрымаюць запрашэнне на майстар-класы вядомых літаратурных крытыкаў з Украіны, Чэхіі, Швецыі ды Расіі, а пераможца – магчымасць двухтыднёвага пражывання ў Вільні па праграме "Рэзідэнцыя маладога літаратара".

dorskaya

У пятніцу 1 лістапада, кніжны сайт „Bookster.By” запрашае ўсіх ахвотных у галерэю „Ў” на сустрэчу з загадкавым пісьменнікам Максам Фраем. Кнігі Фрай поўняць беларускія кнігарні, цяпер у нас з'явілася магчымасць убачыць папулярнага пісьменніка на свае вочы.

dorskaya
 Выдавецтва "Рэгістр" і праграма "Культурная сфера" на радыё
 «Стaліца» абвясцілі аб прыёме работ для ўдзелу ў літаратурным конкурсе
 «Першая глава». Працы на рускай або беларускай мове прымаюцца на
 электронную пошту konkurs@profmedia.by да 31 кастрычніка 2013 года. Мэта
 конкурсу «Першая глава» – пошук і выдавецкая падтрымка не вядомых
 шырокай публіцы беларускіх аўтараў.
dorskaya

У Беларусі ўпершыню абвешчаны конкурс літаратурнай крытыкі імя Адама Бабарэкі. Напішыце пра беларускую кнігу, якую чытаеце цяпер, — заклікаюць арганізатары конкурсу, якімі выступілі Беларускі ПЭН-цэнтр сумесна з сайтам bookster.by.

dorskaya 1 каментар

З 9 па 13 кастрычніка ў нямецкім Франкфурце-на-Майне адбудзецца самы вялікі кніжны кірмаш у свеце. Упершыню на ім будзе і беларускі стэнд. Праект Books From Belarus прапануе еўрапейскаму кніжнаму рынку выбарку з 8 кніг 8 беларускіх аўтараў. Гэтакая эсэнцыя сучаснага айчыннага літпрацэсу, пададзеная ў мінімалістычнай форме – каб у патэнцыйнага замежнага выдаўца абудзілася цікавасць і не разбегліся вочы.

dorskaya
Электроннае выдавецтва BYBOOKS працягвае конкурс для маладых аўтараў ва ўзросце ад 16 да 30 гадоў. Да ўдзелу прымаюцца вершы і проза. Па выніках найлепшыя 10 аўтараў змогуць выдаць электронныя кнігі пад лагатыпам BYBOOKS. Падрабязней з умовамі конкурсу можна азнаёміцца на сайце выдавецтва.
 
Адной з пераможцаў, якая ўжо займела ўласную электронную кнігу пад назвай "Кароткія гісторыі", стала маладая аўтарка Alice Red. Кніга складаецца з невялічкіх гісторый, напоўненых гульнёй словаў і сэнсаў.
 
dorskaya

Інфармацыйны праект, жывы падручнік па гісторыі беларускай літаратуры, чарнавік і дзённік для многіх беларускіх пісьменнікаў litara.net шукае новага ўладальніка. Аліса Бізяева нарэшце вырашыла перадаць стырно ў нечыя больш клапатлівыя рукі. Кошт і ўмовы абмеркавальныя. Тыя, хто мае сур'ёзныя намеры наконт Літары, пішыце на email: alice@litara.net. У першай палове чэрвеня Аліса будзе ў Менску для таго, каб сустрэцца асабіста і дамовіцца пра перадачу праекта ці дамена новаму ўладальніку. 

dorskaya 1 каментар

Таня Скарынкіна са Смаргоні жыве ў партугальскім Фару, піша вершы, падобныя на сны, і робіць карціны з рэчаў, якія падбірае на сметніках альбо знаходзіць на вуліцы. Яе вершы і фота здаюцца ў чымсьці сугучнымі – сабраныя з нечаканых дробязяў, якія быццам частка рэчаіснасці, а ў той жа момант – нешта зусім нерэальнае. І нават смерць тут у самым прыгожым, дэкаратыўным, выглядзе – як мёртвая птушка ці жучок. 

Дагэтуль творы Скарынкінай існавалі ў “ЖЧ”, выходзячы за яго межы ў часопісных публікацыях. Але зусім хутка ў Мінску чакаецца дэбютная “Книга для чтения вне помещения и в помещениях». Пра гэта мы і пагаварылі з аўтаркай. 

dorskaya

 

Французскі пісьменнік Мішэль Уэльбек выпусціць першы за амаль 15 гадоў паэтычны зборнік, піша Le Figaro. Кніга пад назвай "Абрысы апошняга берага» (Configuration du dernier rivage) будзе апублікаваная ў Францыі 17 красавіка.
Le Figaro адзначае, што звычайна публікацыя кніг Уэльбэка суправаджаецца шумам і ўвагай СМІ, аднак гэтым разам ніякіх PR-акцый не было - у рэдакцыю газеты проста прыйшла пасылка з кнігай. Аўтар нататкі ў Le Figaro сцвярджае, што гэтая кніга - найбольш песімістычная з усіх, напісаных Уэльбекам.
 
Мішэль Уэльбек - вядомы еўрапейскі пісьменнік, аўтар такіх кніг, як «Элементарныя часціцы», «Платформа», "Магчымасць выспы", "Карта і тэрыторыя", лаўрэат Ганкураўскай прэміі і іншых прэстыжных літаратурных узнагарод. 
 
Усяго ў Уэльбэка на сёння чатыры выдадзеныя вершаваныя зборнікі, гэта значыць "Абрысы апошняга берага» стане пятым. Апошні зборнік вершаў – «Адраджэнне» - выйшаў у 1999 годзе (перакладзены на рускую ў 2005 годзе).
 
Паводле Lenta.ru
dorskaya

 

Брытанскі часопіс Bookseller назваў лаўрэата прэміі Diagram, якая ўручаецца за самую дзіўную назву кнігі. Па выніках галасавання чытачоў у конкурсе перамагла кніга "Як абараніць свой куратнік ад гоблінаў" (Goblinproofing One's Chicken Coop) – яна набрала 38 адсоткаў галасоў.
 
dorskaya

 

21 сакавіка, у Сусветны дзень паэзіі, у мінскай галерэі “Ў” адбылося ўручэнне літаратурнай прэміі “Дэбют” імя Максіма Багдановіча. Прэмія праводзіцца ўжо трэці год запар традыцыйна ў трох намінацыях: паэзія, проза, мастацкі пераклад. Арганізатарамі прэміі выступілі Беларускі ПЭН-Цэнтр і ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”.

Лаўрэатамі прэміі “Дэбют” сталі Ганна Янкута, Юлія Шарова, Андрэй Адамовіч. Спецпрэмію “за крэатыў” атрымаў Глеб Лабадзенка.

Паводле budzma.org

 
dorskaya

Дэбютная кніга Андрэя Адамовіча “Дзень паэзіі смерці дзень” здзівіць усіх, хто чакае ад аўтара, якога часам нават абвінавачваюць у блюзнерстве, толькі брутальнасці ды правакацый. Аказваецца, у зборніку неспадзявана шмат сур’ёзнай, прыгожай, тонкай лірыкі. І хоць слова «каханне» сапраўды сустракаецца тут радзей за «цыркуль» ды «астралябія», самога кахання ў паэзіі Адамовіча ад гэтага не меншае. Напярэдадні ўручэння прэміі «Дэбют», якую ён мае ўсе шанцы атрымаць, мы пагаварылі з Андрэем Адамовічам пра маральнасць, досвед бацькоўства і спробу напісаць раман.

dorskaya

Тан Тван Энг стаў першым малайзійскім пісьменнікам, які атрымаў узнагароду The Man Asian Literary Prize, “азіяцкага Букера”. Як паведамляе Agence France-Presse, Тан Тван Энг атрымаў літаратурную прэмію і 30 тысяч даляраў за раман “Сад вечаровых туманаў”.

Журы прэміі адзначыла стылістычныя вартасці кнігі, якая расказвае пра Малайзію падчас японскай акупацыі. Раман Тан Тван Энга ў 2012 годзе таксама прайшоў у шорт-ліст брытанскага Букера, аднак узнагароду ў выніку атрымала пісьменніца Хілары Мэнтэл

Акрамя Тан Тван Энга на “азіяцкага Букера” прэтэндавалі яшчэ чатыры пісьменнікі, у тым ліку Архан Памук з раманам “Дом цішыні”, які на ангельскую быў перакладзены ўпершыню ў мінулым годзе, хоць быў напісаны яшчэ ў 1983-м. 

The Man Asian Literary Prize уручаецца пісьменнікам з краін Азіі, чые творы былі перакладзеныя на ангельскую або напісаныя на ёй цягам папярэдняга каляндарнага году. Прэмія ўпершыню была ўручаная ў 2007 годзе, тады яе ўладальнікам стаў кітайскі пісьменнік Цзян Ронг за раман “Ваўчыны татэм”. 

У 2013 годзе прэмія зменіць назву і будзе называцца Asian Literary Prize, бо група кампаній Man яе больш не спансуе.

prajdzisvet.org

dorskaya

 

Мемарыяльная дошка народнаму паэту Беларусі Янку Купалу ўсталяваная ў латвійскай сталіцы. Помнік размясціўся на будынку Рыжскай беларускай асноўнай школы, паведамляе БЕЛТА.
 
Новая дошка была створаная па ініцыятыве пасольства Беларусі ў Латвіі і Міністэрства культуры.
 
Аўтар мемарыяльнай дошкі Павел Вайніцкі адзначыў, што для яго як для скульптара было гонарам працаваць над выявай Янкі Купалы.
Як адзначыў міністр культуры Беларусі Барыс Святлоў, восенню гэтага года мемарыяльная дошка Янку Купалу адкрыецца ў ізраільскім горадзе Ашдод.
 
«Мы прыкладзем усе намаганні, каб у ізраільскім горадзе Ашдод, дзе пражываюць каля 120 тыс. нашых землякоў, выхадцаў з Беларусі, у гэтым годзе будзе ўсталяваная мемарыяльная дошка, таму што плошча Янкі Купалы ў гэтым горадзе ўжо існуе », - сказаў міністр.
 
У 2013 годзе Міністэрствам культуры Беларусі запланаванае адкрыццё мемарыяльных дошак народнаму паэту Якубу Коласу, заслужанаму дзеячу мастацтваў ЛССР, заснавальніку і кіраўніку Аб'яднання беларускіх арганізацый Літвы Леаніду Мурашку ў Вільні.
 
Паводле naviny.by
dorskaya

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры стварае новы філіял – Музей-дача Васіля Быкава ў д.п.Ждановічы-6, адкрыццё якога запланавана на чэрвень 2014 года да 90-годдзя з дня нараджэння пісьменніка.

dorskaya

“Апошняя вандроўка Суціна” (Soutines letzte Fahrt) — такую назву носіць новы раман нямецкага пісьменніка Ральфа Дутлі, прысвечаны жыццю французска-беларуска-габрэйскага мастака Хаіма Суціна (1893—1943), аднаго з самых яркіх творцаў экспрэсіянізму.

dorskaya

 

Цела чылійскага паэта Пабла Неруды эксгумуюць у першай палове красавіка. Такое рашэнне прыняў 4 сакавіка суддзя Марыё Кароса па справе аб дачыненні трэціх асоб да смерці паэта.
 
Кароса заявіў, што для высвятлення дакладнай прычыны смерці Пабла Неруды будуць прыцягнутыя тыя ж судова-медыцынскія эксперты, якія абследавалі эксгумаваныя парэшткі былога прэзідэнта Чылі Сальвадора Альендэ. Суддзя не выключыў магчымасці запрашэння замежных экспертаў.
 
dorskaya

Новы раман Віктара Пялевіна «Бэтман Аполло» з'явіцца ў кніжных крамах у канцы сакавіка 2013 года. Пра гэта паведамляецца на сайце выдавецтва «Эксма».

 
«Бэтман Аполло» стане 11-м па ліку раманам Віктара Пялевіна, які атрымаў вядомасць ў другой палове 90-х гадоў. Пакуль выдавецтва выклала ў сеціва ўрывак з твора.
 
 
dorskaya

«Сіняя кніга беларускага алкаголіка», дзе апісваюцца прыгоды інтэлігентных заўсёднікаў мінскіх піўнух 70–90-х, камічная і трагічная адначасова. Бо яе героі – журналісты, пісьменнікі, паэты, рэжысёры – весела і бадзёра, з жартамі ды смелымі выхадкамі, набліжаюцца да свайго заўчаснага скону. А колькі вядома гісторый пра недапісаныя, страчаныя, пакінутыя недзе ў п’яным забыцці рукапісы, з якіх, напэўна, можна было б скласці цэлы том, што ўжо ніколі не ўвойдзе ў аналы беларускай літаратуры.

Пра талент і алкаголь мы пагаварылі з аўтарам кнігі – фізікам з адукацыі, публіцыстам і алкаголікам у завязцы, які не п'е ўжо дзевяць гадоў, Анатолем Астапенкам, альбо Антонам Кулонам

dorskaya
Дадайце кнігу, каб дапамагчы нам зрабіць самы лепшы каталог літаратуры ў байнэце