Medium?1366909137

Аліса Бізяева

Я нарадзілася ў Адэсе, адкуль бацькі пераехалі ў Беларусь, амаль адразу пасьля майго нараджэньня. Але праз чатыры гады яны зрабілі падарожжа ў адваротным кірунку і пасяліліся у Ціраспалі. Маё дзяцінства прайшло ў гэтым маленькім малдаўскім мястэчку на беразе Днястра. Вучыцца мяне адпусьцілі ў Менск, дзе ў 2002 я скончыла факультэт журналістыкі БДУ. Маёй дыплёмнай працай быў сайт пра сучасную беларускую літаратуру Litara.net. Некалькі год таму я зь сям'ёй пераехала ва Украіну. Зараз мы жывем ў жывапіснай Крымскай вёсцы і спрабуем рэалізаваць свае мары пра ідэальнае жыцьцё сярод сяброў і ў гармоніі з прыродай. У мяне дзьве дачкі і сын.
Дадайце кнігу, каб дапамагчы нам зрабіць самы лепшы каталог літаратуры ў байнэце