Medium?1393239981

Конкурс крытыкаў імя А.Бабарэкі

Напішыце пра беларускую кнігу, якую чытаеце цяпер! Беларускі ПЭН-цэнтр і сайт bookster.by запрашаюць маладых крытыкаў і літаратуразнаўцаў, якія яшчэ не маюць вялікага досведу ў напісанні крытычных артыкулаў, аўдзельнічаць у конкурсе. Тэрмін падачы прац — да 1 сакавіка 2014 года. Найлепшыя аўтары рэцэнзій, якіх вызначыць журы, атрымаюць запрашэнне на майстар-класы вядомых замежных літаратурных крытыкаў з Украіны, Чэхіі, Швецыі ды Расіі, а пераможца – магчымасць двухтыднёвага пражывання ў Вільні па праграме "Рэзідэнцыя маладога літаратара". Дасылаць рэцэнзіі можна на адрас info@pen-centre.by. Больш падрабязна пра намінацыі і ўмовы конкурсу чытайце на сайце pen-centre.by альбо пытайцеся па тэлефонах +375 33 6528055 і +375 29 3964960.
Дадайце кнігу, каб дапамагчы нам зрабіць самы лепшы каталог літаратуры ў байнэце