Падзеі

20 чэрвеня 2013 года а 16-й гадзіне ў чытальнай зале рэдкіх кніг і рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі адбудзецца сумеснае мерапрыемства Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры і Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі “І зноў была нядзеля, як тады, у сорак першым...”, прысвечанае 72-й гадавіне з дня пачатку Вялікай Айчыннай вайны і 10-й гадавіне з дня смерці народнага пісьменніка БеларусіВасіля Быкава.

Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Я. Коласа НАН Беларусі (вул. Сурганава, 15, п. 601, чытальная зала рэдкіх кніг і рукапісаў).

24 чэрвеня 2013 года Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы запрашае сваіх наведвальнікаў адшукаць чароўную кветку папараці і сустрэць разам «Купальскую ноч у Купалавым доме»!

Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы

24 чэрвеня ў мінскім паб-клубе “Графіці” (зав. Калініна, 16) адбудзецца супольная прэзентацыя новых паэтычных зборнікаў Анатоля Івашчанкі “Хай так” іУсевалада Сцебуракі “Бег па самаадчуванні”. Абедзве кнігі пабачылі свет у серыі "Кнігарня пісьменніка" Бібліятэкі Саюза беларускіх пісьменнікаў.

паб-клуб “Графіці”

25 чэрвеня ў 19.00 адбудзецца прэзентацыя новага рамана Віктара Марціновіча "Сфагнум", а таксама сустрэча з самім аўтарам!

Месца: Віцебск, Цэнтр Сучаснага Мастацтва, вул. Белабародава, 5

Даведкі па тэлефоне : +37529 8940517

Уваход вольны!

Імпрэза ладзіцца ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”.

 

Віцебск, Цэнтр Сучаснага Мастацтва, вул. Белабародава, 5

25 чэрвеня Літаратурны музей М. Багдановіча пазнаёміць усіх ахвотных з няпростай, але пачэснай справай кнігавыдання. Наведнікі імпрэзы сягнуць у мінулае, каб зазірнуць у друкарню пана Марціна Кухты, дзе 100 гадоў таму рыхтаваўся да друку “Вянок” Максіма Багдановіча, а потым вернуцца ў часы цяперашнія, дзе на ніве беларускай літаратуры шчыруе выдавецтва “Логвінаў”.

Літаратурны музей М. Багдановіча

28 чэрвеня 2013 года а 16-й гадзіне на Вайсковых могілках у Мінску, у дзень, калі спаўняецца 71-гадавіна смерці народнага паэта Беларусі Янкі Купалы, Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы ладзіць вечар памяці “Жальбіны”.

 

Запрашаем аматараў творчасці Песняра прыняць удзел у мерапрыемстве і ўшанаваць творцу, які ёсць гонарам нашай нацыі. 

Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы

Вайсковыя могілкі

1 ліпеня (панядзелак) у паб-клубе “Графіці” (зав. Калініна, 16) адбудзецца прэзентацыя першай паэтычнай кнігіАлеся Емяльянава-Шыловіча “Парасонечнасць”.

паб-клуб "Графіці"

3 ліпеня а 14 30 адбудзецца выступ паэткі Веры Буланды ў летніку для дзяцей “Зорны”, што ў пасёлку Радашковічы Мінскай вобласці. 
Выступ адбываецца ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”.

Уваход вольны.

летнік “Зорны”

9 ліпеня адбудзецца прэзентацыя паэтычнай кнігі Ігара Кулікова “Свамова”.

У імпрэзе возьмуць удзел: Міхась Баярын, Наста  Кудасава, Алег Жлутка

Уваход вольны.

кнігарня ЛогвінаЎ

11 ліпеня ў кнігарні логвінаЎ (Незалежнасці 37а) адбудзецца прэзентацыя кнігі Адама Глобуса “Імёны”.

Пра кнігу. Сабраныя ў кнізе ўспаміны пра некаторых мастакоў, настаўнікаў і пісьменнікаў нашага часу заснаваны на тым, чаму Адам Глобус сам быў сведкам. Кніга «Імёны» з'яўляецца ў нейкім сэнсе антыподам папярэдняй кнізе Глобуса «сУчаснікі», бо замест гратэскных герояў у фацецыях тут старана выпісаны ўрачыстая партрэты вядомых людзей: пісьменніка Караткевіча, паэта Сыса, настаўніка Карпейчыка, мастачкі Русавай, жывапісца Малішэўскага, выкладчыка Хадыкі і мастака Хацкевіча.

Пачатак у 19-00.

Уваход – вольны.

Галерэя “Ў”

апошнiя водгукi

Асабіста пасля знаёмства з кнігай узнікла жаданне завесці спецыяльны дыялектны слоўнік. Мова проста выкшталцоная. Моцна ўражаны "Выспамі".

Аповесць "Удог" - першы квіток у цікавы і незвычайны свет мастацтва слова Аўтара. Здзівіла ў першую чаргу мова і стыль. Перачытваць і разважаць.

Прачытаў пасля артыкула Ціхана Ч. на "свабодзе", застаўся ў захапленні. "Палкоўніку ніхто не піша", але пра рыбу :)

усе водгукi