Medium?1363536318

Леанід Галубовіч

Леанід Міхайлавіч Галубовіч (нар. 12 жніўня 1950, Вароніна, Клецкі раён, Менская вобласьць) — беларускі паэт. Пасьля заканчэньня Грыцэвіцкай сярэдняй школы (1967) паступіў у Слуцкае ГПТВ-97. Служыў у Савецкай Арміі, працаваў электрыкам на прадпрыемствах Слуцку, Жабінкі і Клецку. З 1977 году працаваў электрыкам у роднай вёсцы Вароніна. У 1984 годзе Галубовіч выдаў зборнік вершаў «Таемнасьць агню», за які яго прынялі ў Саюз пісьменьнікаў. У 1987 годзе паступіў на Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве. Працаваў рэдактарам літаратурна-драматычных праграм на БТ, у часопісе «Крыніца». Працаваў у аддзеле крытыкі ў штотыднёвіку «ЛіМ». Апекаваўся спадчынай памерлых пісьменьнікаў Міколы Купрэева, Васіля Сахарчука, Віктара Стрыжка. Дзякуючы ў тым ліку і яму, пасля сьмерці аўтараў іх кнігі выдаваліся[1]. [рэдагаваць]Творчасьць Аўтар паэтычных зборнікаў «Таемнасьць агню» (1984), «Споведзь бяссоннай душы» (1989), «Бусел без гнязда» (1989), «Таемнасьць споведзі» (1993), «Заложнік цемры» (1994), «Апошнія вершы Леаніда Галубовіча» (2000), а таксама кнігі мініятураў «Зацемкі зь левай кішэні» (1998). У кастрычніку 2010 прэзэнтаваў кнігу крытычных эсэ «Сыс і кулуары», за якую быў уганараваны прэміяй «Залатая літара»[2].
Дадайце кнігу, каб дапамагчы нам зрабіць самы лепшы каталог літаратуры ў байнэце