Адзінкі вымярэнняў: даўнія і сучасныя
Гэты энцыклапедычны даведнiк для настаўнікаў і вучняў не мае аналагаў нi ў рускай, нi ў беларускай лiтаратуры. Што вылучала цiвілізаванага чалавека старажытнага свету ад варвараў? Перш за усё тры вынаходнiцтва чалавецтва — пісьменнасць, сiстэма вылічэння і каляндар, без якiх прагрэс быў бы проста немагчымы. У даведнiку коратка закранаюцца пытаннi сiстэмы пісьменнасцi (пераважна знакавай), а асноўная ўвага надаецца прымяненню розных мер і календароў на тэррыторыi Беларусі i iх суадносiнам з сiстэмамi вымярэння iншых краiн. Даведнiк уключае наступныя раздзелы: • “Меры” (метрычная сістэма мер; старажытныя меры розных народаў; адвольныя меры на Беларусі; адзінкі лічэння; беларускія меры; расійскія меры, якія бытавалі на Беларусі ў XVIII—ХІХ стст. i у ХІХ—пачатку ХХ стст.; англа-амерыканскія меры ў параўнанні з метрычнымі мерамі; вымярэнне тэмпературы, электраэнергіі i iнш.). • “Каляндар” (вымярэнне часу; часавыя паясы; розніца ў часе паміж краінамі; асаблівасці лічэння гадоў у гісторыі; сусветная інтэграцыя мер і Беларусь; хрысціянскае летазлічэнне; беларускі народны каляндар; вечны каляндар; дзяржаўныя святы і прафесіянальныя дні ў Рэспубліцы Беларусь; міжнародныя і сусветныя дні i iнш.). • “Грошы” (нацыянальныя грошы; грошы ў дарэвалюцыйнай Расіі, падатки; штрафы; грашовыя адзінкі некаторых дзяржаў; ацэнка каштоўных металаў; пробы золата і серабра; міфічныя лікі ў гісторыі). • “Вайсковыя меры” (структура нямецкай арміі Першай і Другой сусветных войнаў; вынікі сусветных войнаў). • Даволi вялiкi “Дадатак для сям’i”, у якi уключаны рэлігійныя святы народаў Беларусі; вылічэнне дня тыдня па формулах; праваслаўны, каталіцкі, лютэранскі, мусульманскі, яўрэйскі каляндары; стараславянская азбука і нумарацыя; рымскія лічбы; летазлічэнні; загартоўка сталі; хуткасці рухаў; біялагічны гадзіннік; вясельныя юбілеі; знакі астранамічныя і астралагічныя; адзінкі вымярэння адзення і абутку; адлегласці ад Мінска да некаторых гарадоў; табліца адлегласцей паміж гарадамі; паштовыя індэксы i тэлефонныя коды гарадоў Беларусі; міжнародныя тэлефонныя коды краін СНД, Балтыі і Польшчы, а таксама простыя лікі, узвядзенне у ступень i iнш. Кніга адрасавана настаўнікам гісторыі, матэматыкі, геаграфіі, вучням старшых класаў. Яна будзе таксама карыснай для ўсiх, хто жадае заўседы мець пад рукой даведнiк па усiх адзiнках вымярэння i цікавіцца пытаннямi мер, метралогіi i розных календароў.
Medium?1365677980
месца выхаду:
Мiнск
год выхаду:
2012
колькасць старонак:
240
мова:
Беларуская
ISBN:
978-985-471-476-9
Хочуць прачытаць
0
Не здолелі дачытаць
0
Не чыталі, але асуджаюць
0
0
Адзнака крытыкаў 0
0
Адзнака чытачоў 0
Водгукаў няма
Зарэгіструйцеся ці ўвайдзіце, каб пакідаць водгукi і ставіць адзнакі
Дадайце кнігу, каб дапамагчы нам зрабіць самы лепшы каталог літаратуры ў байнэце