Адзінокі васьмікласнік хоча пазнаёміцца
Аповесць Алеся Бадака «Адзінокі васьмікласнік хоча пазнаёміцца» прысвечана праблеме няпростых адносін паміж старшакласнікам і маладой настаўніцай, якія, у выніку, прывялі да трагедыі. У творы дзве сюжэтныя лініі, аб’яднаныя тэмай першага кахання: адна з іх пераносіць чытача ў школу пачатку 80-х гадоў XX стагоддзя, другая разгортваецца на фоне сённяшняга дня. Пра далікатныя пачуцці расказваецца і ў аповесці Раісы Баравіковай «Казімір — сын Ягайлы + Насця з 8 «Б» = », але гэта пачуцці ўжо іншага кшталту. Прышэльцы з іншасвету знаходзяць у дзяўчыне Насці Кропку вяртання, якую ў шмат каго сцерла ці парушыла цывілізацыя. У аповесці Алеся Наварыча «Пакланюся Перуну, памалюся Вялесу...» манах, закансерваваны ў дупле з мёдам, ажывае і праз тысячу гадоў з’яўляецца ў нашым часе. Гэта — фантастыка, якую Алесь Наварыч робіць вельмі жыццёвай і рэальнай.
Medium?1358949929
месца выхаду:
Мінск
год выхаду:
2008
колькасць старонак:
176
Copyright:
© 2008 by Раіса Баравікова, Алесь Бадае, Алесь Наварыч
ISBN:
978-985-6720-33-1
UDK:
821.161.3-93
Апісанне ўзятае з сайту Беларускай Інтэрнэт-Бібліятэкі Kamunikat.org
Хочуць прачытаць
1
Не здолелі дачытаць
0
Не чыталі, але асуджаюць
0
0
Адзнака крытыкаў 0
0
Адзнака чытачоў 0
Водгукаў няма
Зарэгіструйцеся ці ўвайдзіце, каб пакідаць водгукi і ставіць адзнакі
Дадайце кнігу, каб дапамагчы нам зрабіць самы лепшы каталог літаратуры ў байнэце