Апошнiя хвiлiны князя ваяводы (Пане Каханку)
Юзаф Ігнацы Крашэўскі (1812 – 1887); польскі пісьменьнік і публіцыст. З незаможнай шляхты, вучыўся ў Вільні. За дачыннасьць да паўстання 1830 года быў арыштаваны. Да 1859 года жыў у бацькавым маёнтку на Пружаншчыне і ў сваім маёнтку на Валыні, пазьней у Варшаве, якую вымушаны быў пакінуць зноў жа да дачыннасьць да паўстаньня 1863 года, і жыў ды працаваў у Дрэздэне. Там былі напісаны раманы з саксонскай эпохі (“Графіня Козэль”, “Бруль”, “З сямігадовай вайны”) і 78-томны цыкл раманаў з гісторыі Польшчы. Крашэўскі адзін з самых уплывовых пісьменнікаў Польшчы свайго часу, знакавая постаць тагачаснга польскага жыцця. Сьвятлана Малюковіч у прадмове да беларускай публікацыі аповесьці “Апошнія хвіліны князя ваяводы (Пане Каханку)” (Крыніца, № 3, 1988) піша: “Сучасныя энцыклапедыі спасылаюцца на бібліяграфію твораў Крашэўскага, якую двойчы апублікаваў К. Эстрэйхар у 1879 г., да 50-гадовага юбілею творчай дзейнасьці Крашэўскага, і ў 1887 г. пасьля яго сьмерці. Першая бібліяграфія ўвабрала ў сябе 346 твораў, якія аўтар надрукаваў у 600-х тамах (115 522 друкаваныя старонкі). Другая бібліяграфія называе 312 твораў, якія выйшлі ў 613 тамах… Ня можа ня ўражваць тытанічная праца Крашэўскага на ніве прыгожага пісьменства. Ён стварыў 223 раманы і аповесьці (каля 400 тамоў), зь якіх больш за палову прысьвяціў сучаснай тэматыцы, астатнія – гістарычнай; 24 драматычныя творы (трагедыі, камедыі, сцэнічныя абразкі); 10 тамоў паэзіі; некалькі тамоў падарожных нататкаў, а таксама мемуарных твораў.
Medium?1358950117
перакладчык:
Васіль Сёмуха
месца выхаду:
Менск
год выхаду:
1988
колькасць старонак:
0
Апісанне ўзятае з сайту Беларускай Інтэрнэт-Бібліятэкі Kamunikat.org
Хочуць прачытаць
0
Не здолелі дачытаць
0
Не чыталі, але асуджаюць
0
0
Адзнака крытыкаў 0
0
Адзнака чытачоў 0
Водгукаў няма
Зарэгіструйцеся ці ўвайдзіце, каб пакідаць водгукi і ставіць адзнакі
Дадайце кнігу, каб дапамагчы нам зрабіць самы лепшы каталог літаратуры ў байнэце