Асіметрыя
Нібыта ўчора ўсё тое было, так выяўна бачыцца. Кляштар апусцелы на ўскрайку мястэчка, сцюжа ўначы – ногі ажно дранцвеюць пад пакуллем замест коўдры. Аднае ўцехі, што айцец Міхал упобачкі, сама дабрыня. Вось за клямку бярэцца, каб выпусціць мяне, вось адпускае яе, напужаны згукамі, што знадворку даносяцца. – Стой, ці не пасы* зноў… Гэтым разам, аднак, едуць не конна: да цокату капытоў прымешваецца тарахценне рэдаляў, дробнае, дрыготкае, перарывістае. – Не, не яны. – Айцец Міхал пасоўваецца да вакна, шырэй адшморгвае фіранку. – Але пачакаем, пакуль праедуць. (фрагмэнт)
Medium?1358948304
месца выхаду:
Мінск
год выхаду:
2005
колькасць старонак:
0
Copyright:
© 2005 by Франц Сіўко
Апісанне ўзятае з сайту Беларускай Інтэрнэт-Бібліятэкі Kamunikat.org
Хочуць прачытаць
0
Не здолелі дачытаць
0
Не чыталі, але асуджаюць
0
0
Адзнака крытыкаў 0
5,0
5
2
Адзнака чытачоў 2
Водгукі 1
Зарэгіструйцеся ці ўвайдзіце, каб пакідаць водгукi і ставіць адзнакі

Адзін з першых твораў аўтара, які я прачытаў у студэнцкія гады. Незвычайная мова, глыбокі псіхалагізм, сапраўдны інтэлектуалізм. Чытво на доўгія гады с пераглядам улюблёных месцаў і перачытваннем.

+1
Дадайце кнігу, каб дапамагчы нам зрабіць самы лепшы каталог літаратуры ў байнэце