Фрыдрых Дзюрэнмат (Friedrich Dürrenmatt, 1921 – 1997), швейцарскі драматург, белетрыст і эсэіст, нарадзіўся ў Кональфінгене, кантон Берн, у сям’і пратэстанцкага святара. Вывучаў у Берне і Цюрыху тэалогію, філасофію, прыродазнаўчыя навукі, мастацтва і літаратуру. З 1952 г. – вольны літаратар. У 1959 г. атрымаў шылераўскую прэмію горада Мангайма, за якою паследавалі іншыя ганаровыя прызнанні на радзіме і за мяжой. З 1969 г. з невялікімі перапынкамі працаваў загадчыкам літаратурнай часткі, рэжысёрам і членам дырэктарата тэатра ў Базелі, пры гэтым займаўся журналістыкай. Хоць Дзюрэнмат напісаў некалькі твораў мастацкай прозы і некаторыя з іх (“Суддзя і ягоны кат” – 1952, “Падазрэнне” – 1952, “Аварыя” – 1956) прынеслі яму еўрапейскую вядомасць, ягоная слава грунтуецца ў першую чаргу на дасягненнях у драматургіі. Рашаючым крокам для Дзюрэнмата бала ягоная палеміка з тэорыяй тэатра і пастановачнай практыкай Бэртальда Брэхта. Першы сапраўды значны поспех на сцэне прынеслі яму камедыі “Жаніцьба пана Місісіпі” (1952) і “Анёл ляціць у Вавілон” (1953). У 1956 г. з’явілася з’едлівая сатыра, амаль сенсацыйная “трагічная камедыя” “Візіт старой дамы”, з якою Дзюрэнмат здзейсніў канчатковы прарыў у тэатр. І пазней, бадай, самая славутая камедыя “Фізікі” (1962), якая з трыумфам прайшла па сцэнах свету, сваёй арыгінальнай формай і пастаноўкай прымусіла грамадскасць прыслухацца да голасу Дзюрэнмата і безагаворачна прызнаць заваяваныя ім пазіцыі.
Medium?1358950140
перакладчык:
Васіль Сёмуха
месца выхаду:
Менск
год выхаду:
1998
колькасць старонак:
0
Апісанне ўзятае з сайту Беларускай Інтэрнэт-Бібліятэкі Kamunikat.org
Хочуць прачытаць
0
Не здолелі дачытаць
0
Не чыталі, але асуджаюць
0
0
Адзнака крытыкаў 0
0
Адзнака чытачоў 0
Водгукаў няма
Зарэгіструйцеся ці ўвайдзіце, каб пакідаць водгукi і ставіць адзнакі
Дадайце кнігу, каб дапамагчы нам зрабіць самы лепшы каталог літаратуры ў байнэце