Кафлі – элементы печаў, якія з’яўляюцца адной з найбольш частых знаходак падчас археалагічных раскопак, даюць магчымасць прасачыць не толькі мастацкія здольнасці рамесніка, але і ўвесь тэхналагічны працэс іх вырабу, змены ў рамесных майстэрнях.
Тут таксама бачныя уплывы іншых культур на мастацтва беларускага кафлярства. У кнізе знойдзем малюнкі і здымкі аздобных кафляў, віды печаў, рэшткі кафлырскіх майстэрняў.
З ходам часу такое рамяство, як кафлярства занікала, і, папуларнае яшчэ некалькі дзесяткаў таму, сёння знікла амаль поўнасцю, але вяртаецца мода, а разам з ёй і патрэба ў вырабе кафляў. Гэта невялічкі шанец аднавіць рамяство, але будзе яно ўжо больш мастацтвам, чым масавай прадукцыяй. (Н.Г.)
Зарэгіструйцеся ці ўвайдзіце, каб пакідаць водгукi і ставіць адзнакі