Новая ілюстраваная манаграфія прафэсара Міхася Раманюка «Беларускія народныя крыжы» рыхтавалася на працягу 25 гадоў дасьледаваньняў і вандровак па ўсіх рэгіёнах Беларусі. Міхась Раманюк (1944-1997) сабраў мноства зьвестак пра беларускія крыжы, надмагільлі і пахавальна-памінальны абрад. На падставе гэтых дакумэнтаў ім зроблена поўная сыстэматызацыя й клясыфікацыя гэтых матэрыялаў, апісаныя ўсе формы і функцыі крыжоў, месцы іх устаноўкі.
Манаграфія зьмяшчае 303 фотаздымкі і 83 графічныя малюнкі.
З першага погляду тэма настолькі закрытая, што спачатку страшна адкрыць кнігу, але калі пачынаешь глядзець і чытаць, то добра адчуваешь якую грунтоўную працу зрабіў пан Раманюк. І галоўнае, што гэтая тэма ёсьць частка нас саміх.
Кніга спадара Раманюка - гэта крок у будучыню з рэштак савецкай барацьбы з крыжамі як сымбалямі хрысьціянскіх пахаваных. Ягоная праца набывае актуальнасьць з кожным годам і можа выкарыстоўвацца для любых культуралагічных, гістарычных, архітэктурных дасьледваньняў. У любым выпадку ў выданьні можна знайсьці знікаючую беларускую традыцыю шанаваньня памерлых без пьяных плясак на могілках на Радуніцу і пагонь за мармуровымі надгробкамі і пахаваньнямі па 4 м на чалавека. Кнігу можна лічыць першым моцным выданьнем у сферы некрапалістыкі, якая толькі разьвіваецца ў нашай краіне. Дзякуй вялікі ягонаму сыну Дзянісу, па ініцыятыве якога кніга была выдадзена ўжо пасьля сьмерці бацькі!!!
Зарэгіструйцеся ці ўвайдзіце, каб пакідаць водгукi і ставіць адзнакі