Белорусы
Кожны народ праяўляе цікавасць да сваёй гісторыі, да мінулага роднай Бацькаўшчыны. Ведаць гісторыю свайго народа — значыць разумець самога сябе і сваіх папярэднікаў. Знаходзячыся на скрыжаваннях шляхоў «з варагаў у грэкі», з Еўропы ў Азію, беларусы па волі лёсу былі далучаны да гістарычных падзей, якія паўплывалі на станаўленне нацыі, яе далейшае развіццё. Серыя «Помнікі гістарычнай думкі Беларусі» пачынаецца класічным творам беларускага вучонага Яўхіма Фёдаравіча Карскага «Беларусы», які прызнаны «вышэйшым дасягненнем еўрапейскай славістыкі канца 19 - пачатку 20 стагоддзя — энцыклапедыяй беларусазнаўства». Некалі гэта выданне было настольнай кнігай кожнага адукаванага чалавека, з'яўлялася энцыклапедычным даведнікам па гісторыі і духоўным развіцці беларусаў. Не страціла яно сваёй навуковай і светапогляднай актуальнасці і сёння. Гэта выданне стала бібліяграфічнай рэдкасцю, а таму недаступнае шырокаму колу чытачоў.
Medium?1358950491
выдавецтва:
БелЭн
рэдактар:
М.Г. Булахаў
месца выхаду:
Мінск
год выхаду:
2006
колькасць старонак:
656
UDK:
39(=826)(091)
Апісанне ўзятае з сайту Беларускай Інтэрнэт-Бібліятэкі Kamunikat.org
Хочуць прачытаць
0
Не здолелі дачытаць
0
Не чыталі, але асуджаюць
0
5,0
Адзнака крытыкаў 1
0
Адзнака чытачоў 0
Водгукаў няма
Зарэгіструйцеся ці ўвайдзіце, каб пакідаць водгукi і ставіць адзнакі
Дадайце кнігу, каб дапамагчы нам зрабіць самы лепшы каталог літаратуры ў байнэце