Успаміны дзяцінства: дзедава хата і бацькоўскія прысады... не, або так: чароўная сіметрыя двара і запаветныя аркі... Новая кніга Алеся Аркуша "Брызгалаўка" — не пра тое і не пра тое. Прыгадваючы, Аркуш малюе трэцюю Беларусь, што прарасла бетонам проста пасярод палеткаў. Глядзець, як азёры ўтвараюцца з торфакапальняў, вадаспады — з водаачышчальных канструкцыяў, а як краявід пачынаюць фармаваць не толькі блізкі ўзлесак, але і фабрычныя коміны. Назіраць, як на тваіх вачах, нібы ў лістоту, убіраецца ва ўласную гісторыю горад-саджанец. Як набывае свае легенды і цёмныя бакі. Жодзіна, Салігорск, Наваполацк. Прачытаўшы жодзінскія аповеды, ловіш сябе на думцы, што суконныя скароты ДРЭС, ЦЭЦ, бы найсаладзейшыя сугуччы, пачынаюць лашчыць і тваё вуха. Выкшталцоны відавочца ўласнага дзяцінства Аркуш, без сумневу, мае адказ на пытанне, з чаго пачынаецца Жодзіна, яго Жодзіна. Да ўласна Алесевых успамінаў далучаюцца прыгады яго бацькі, Барыса Козіка, пра вайну (паводле www.nn.by)
Medium?1358948393
месца выхаду:
Мінск
год выхаду:
2009
колькасць старонак:
0
Copyright:
© 2009 by Алесь Аркуш, Барыс Козік
ISBN:
978-985-6901-15-0
UDK:
822.6
Апісанне ўзятае з сайту Беларускай Інтэрнэт-Бібліятэкі Kamunikat.org
Хочуць прачытаць
0
Не здолелі дачытаць
0
Не чыталі, але асуджаюць
0
0
Адзнака крытыкаў 0
3,7
5
1
3
2
Адзнака чытачоў 3
Водгукаў няма
Зарэгіструйцеся ці ўвайдзіце, каб пакідаць водгукi і ставіць адзнакі
Дадайце кнігу, каб дапамагчы нам зрабіць самы лепшы каталог літаратуры ў байнэце