У шчырых і самабытных вершах Міледзій Кукуць апявае мілую яму «малую радзіму» — шаркоўшчынскія лясы, палі і лугі, рэчку Дзісёнку, славутыя сады Сікоры, сцежкі-дарожкі, па якіх хадзіў незабыўны Язэп Драздовіч. На сучасным матэрыяле створана і проза пісьменніка: павучальная прыпавесць пра вялікія і несумленныя грошы, пра паспешлівае і таму нешчаслівае каханне, ад якога ў прамым сэнсе засталася адна растаптаная ружа...
Зарэгіструйцеся ці ўвайдзіце, каб пакідаць водгукi і ставіць адзнакі