Cтанiслаў Cтанкевiч
Кніжка беларускіх аўтараў зь Вільні Лявона Луцкевіча і Галіны Войцік прысьвечаная жыцьцю й працам Cтанiслава Cтанкевiча (1907—1980) – выдатнага беларускага лiтаратуразнаўца, буйнога грамадзкага дзеяча ў Заходняй Беларусi й на эмiграцыi, рэдактара часопiсу “Рух”, газэтаў “Бацькаўшчына” й “Беларус”. Жыцьцёвы шлях Станіслава Станкевіча пачаўся ў Арлянятах на Ашмяншчыне, а закончыўся ў Нью-Ёрку. На ягоным жыцьцёвым шляху былі этапы: Вільня, Наваградак, Барысаў, Нямеччына й апошні – Злучаныя Штаты Амэрыкі. Віленскі этап ахапіў навуку ў Віленскай Беларускай Гімназіі й Віленскім Унівэрсытэце. Гэта быў не такі ўжо і вялікі адрэзак часу, але менавіта ў Вільні Ст. Станкевіч сфармаваўся як сьведамы беларус, як публіцыст і літаратуразнаўца. Ад часу пераезду ў Амэрыку і амаль да самай сьмерці Ст. Станкевіч быў сталым супрацоўнікам Беларускай службы Радыё Свабода. Менавіта ягоныя праграмы выклікалі рэзкую рэакцыю савецкіх ідэолягаў і ў БССР імя Станкевіча прыгадвалася толькі ў зьняважлівым кантэксьце. Галоўныя кнігі Ст. Станкевіча – “Беларуская падсавецкая літаратура першай палавіны 60-х гадоў” (1967) і “Янка Купала. На сотыя ўгодкі ад дня нараджэньня” (1981)
Medium?1358949839
рэдактар:
Алег Мінкін
месца выхаду:
Вільня
год выхаду:
2001
колькасць старонак:
0
Copyright:
© 2001 by Галіна Войцік
ISBN:
9955-427-10-8
Апісанне ўзятае з сайту Беларускай Інтэрнэт-Бібліятэкі Kamunikat.org
Хочуць прачытаць
0
Не здолелі дачытаць
0
Не чыталі, але асуджаюць
0
0
Адзнака крытыкаў 0
0
Адзнака чытачоў 0
Водгукаў няма
Зарэгіструйцеся ці ўвайдзіце, каб пакідаць водгукi і ставіць адзнакі
Дадайце кнігу, каб дапамагчы нам зрабіць самы лепшы каталог літаратуры ў байнэце