Доўгая дарога да свабоды
Гэтая кніга сваім сюжэтам нагадвае авантурны раман. Беларускі хлопец з Валожына, мабілізаваны ў 1941 годзе на лесараспрацоўкі ў Карэлію, прайшоўшы шмат выпрабаванняў, трапляе па нейкім часе — праз Сярэднюю Азію, Блізкі Усход, Афрыку і Апеніны — у Брытанію, а потым у Амерыку… Але гэта не мастацкая выдумка. Гэта праўдзівы жыццяпіс удзельніка Другой сусветнай вайны на заходнім тэатры ваенных дзеянняў. Бліскучая памяць аўтара ўзнаўляе мноства фактаў, імёнаў, лічбаў, трапных назіранняў. У дадатку да кнігі — не менш змястоўныя ўспаміны яго сястры, Валянціны Махнач-Слабодчыкавай, і выбранае ліставанне. Для шырокага кола чытачоў.
Medium?1559296799
выдавецтва:
Тэхналогія
месца выхаду:
Мінск
год выхаду:
2014
колькасць старонак:
135
мова:
Беларуская
ISBN:
978-985-458-251-1
Хочуць прачытаць
0
Не здолелі дачытаць
0
Не чыталі, але асуджаюць
0
0
Адзнака крытыкаў 0
0
Адзнака чытачоў 0
Водгукаў няма
Зарэгіструйцеся ці ўвайдзіце, каб пакідаць водгукi і ставіць адзнакі
Дадайце кнігу, каб дапамагчы нам зрабіць самы лепшы каталог літаратуры ў байнэце