Друкапiсы. Вялiкая iмправiзацыя
Выданьні, якія выходзілі пад агульнай шыльдай Друкапісы, цяпер сабраныя разам пад адной вокладкай. Сучасныя авангардныя паэты Зьміцер Вішнёў, Міхась Башура, Ільля Сін, Сяргей Патаранскі, Валянцін Татур, Віктар Жыбуль, Алесь Бычкоўскі, Ганна Ціханава ды Вальжына Морт сталі свайго роду пачынальнікамі і стваральнікамі паэтычнага авангарду сучаснай Беларусі. Большасьць самвыдавецкіх збораў, якія ўкладальнікі ўключылі ў акрэсьленьне “друкапіс” зьявіліся ў сярэдзіне 90-х гадоў мінулага стагодзьдзя і сталі адказам на кірункі разьвіцьця грамадзтва таго часу. Па задуме ўкладальнікаў гэтыя “друкапісы” сталіся спалучэньнем і мастацтва, і літаратуры, і культурнай зьявай, што сьведчыць пра творчае разьвіцьцё беларускай авангарднай школы ў агульнаэўрапейскім рэчышчы. Акрэсьленьне друкапіс узьнікла з вокладкі самвыдатаўскага зборніку твораў Вальжыны Морт і стала выражным акрэсьленьнем сучаснай літаратурнай зьявы ў Беларусі.(З.К.)
Medium?1358947353
выдавецтва:
Галіяфы
месца выхаду:
Мінск
год выхаду:
2009
колькасць старонак:
216
Copyright:
© 2009 by Галіяфы
ISBN:
978-985-6906-15-5
UDK:
821.161.3-1 + 821.161.3-3
Апісанне ўзятае з сайту Беларускай Інтэрнэт-Бібліятэкі Kamunikat.org
Хочуць прачытаць
0
Не здолелі дачытаць
0
Не чыталі, але асуджаюць
0
0
Адзнака крытыкаў 0
4,5
5
1
4
1
Адзнака чытачоў 2
Водгукаў няма
Зарэгіструйцеся ці ўвайдзіце, каб пакідаць водгукi і ставіць адзнакі
Дадайце кнігу, каб дапамагчы нам зрабіць самы лепшы каталог літаратуры ў байнэце