Дзярэчынскі дыярыюш
Біблейскае апісанне хаосу лаканічнае і вычарпальнае: “А зямля была нябачная і пустая і цемра над безданню...” Як ні напружвай уяўленне – тае зямлі нябачнай не прымроіш. Бо немагчыма ўявіць пустату, не аплодненую Духам Божым. Першаакт тварэння доўжыўся шэсць дзён, але не закончыўся. Свет і па сёння дастворваецца і дарабляецца. Богам і тымі, каго Усявышні абярэ сабе ў памочнікі. Паэту даручана працаваць з першаматэрыялам, які быў ад пачатку, – са словам. Са словам шматзначным і ўсеахопным: ягоны грэцкі першапродак логас утрымлівае ў сабе ажно дваццаць сем паняткаў! Словы – як алмазы з сотнямі граняў, кожная з якіх выпраменьвае сваё адценне святла. І якім пільнавокім трэба быць, каб падабраць грань да грані! Не памылішся – і ток паэзіі ажывіць паэтычны ружанец. Схібіш – і слоўны ланцужок бязладна забразгаціць; яго штучныя абдымкі не сагрэюць ні душы, ні запясця. (Быць нататнікам Бога, фрагмент)
Medium?1358950538
выдавецтва:
Кнігазбор
месца выхаду:
Менск
год выхаду:
1999
колькасць старонак:
272
Copyright:
© 1999 by Міхась Скобла
Апісанне ўзятае з сайту Беларускай Інтэрнэт-Бібліятэкі Kamunikat.org
Хочуць прачытаць
0
Не здолелі дачытаць
0
Не чыталі, але асуджаюць
0
0
Адзнака крытыкаў 0
0
Адзнака чытачоў 0
Водгукаў няма
Зарэгіструйцеся ці ўвайдзіце, каб пакідаць водгукi і ставіць адзнакі
Дадайце кнігу, каб дапамагчы нам зрабіць самы лепшы каталог літаратуры ў байнэце