Філістовіч
9 верасьня 1951 году пад Маладэчнам прызямліўся парашутыст... Яго адзінай любоўю была Беларусь. Яго адзінай стыхіяй было змаганьне за яе волю і незалежнасьць. Сябры параўноўвалі Янку Філістовіча з Кастусём Каліноўскім, суайчыньнікі ніколі ня чулі ягонага імя. Цэлы год, хаваючыся ад органаў МГБ па вёсках і лясах, Янка Філістовіч наладжваў беларускае нацыянальнае паддольле, стварыў сваю партызанскую групу, выдаваў у лесе газэту "Жыве Беларусь". Янка Філістовіч (нар. у 1926 г.) — актыўны дзяяч беларускага нацыянальна-вызвольнага руху. Увосені 1943 году ён быў мабілізаваны ў 13-ы Беларускі батальён (Вялейка, Менск) і ў 1944-мэміграваў на Захад. Вывучаў гісторыю ў Сарбонскім (Францыя) і Лювэнскім (Бэльгія) унівэрсытэтах, выдаваў часопіс "Моладзь", быў адным зь лідэраў Беларускай Незалежніцкай Арганізацыі Моладзі ў Францыі. 11 сакавіка 1951 году стаў сябрам Рады Беларускай Народнай Рэспублікі. Зь верасьня 1951 году Янка Філістовіч падпольна працуе ў Беларусі. Ягоныя словы: "Я сустракаўся і гаварыў зь людзьмі і заўсёды расказваў, хто я, адкуль, зь якімі паўнамоцтвамі. Многім паказваў пасьведчаньне сябры Рады БНР. Двойчы езьдзіў у Вільню, Горадню. Усе, з кім я гаварыў, пасьля таго, як даведваліся пра мэты майго прыезду, ахвотна дапамагалі, давалі прытулак, здабывалі неабходную інфармацьпо". 5 верасьня 1952 году органы МГБ распачалі апэрацьпо супраць групы Філістовіча. Два ўдзельнікі ягонага атраду былі забітыя, астатнія арыштаваныя. Янку Філістовічу тады ўдалося пазьбегнуць арышту.
Medium?1358950245
выдавецтва:
Наша Ніва
рэдактары:
Сяргей Дубавец Андрэй Фядорчанка
месца выхаду:
Менск
год выхаду:
1997
колькасць старонак:
80
Copyright:
© 2007 by Аляксандр Лукашук
ISBN:
985-6374-02-2
UDK:
947.6"1951-1953"
Апісанне ўзятае з сайту Беларускай Інтэрнэт-Бібліятэкі Kamunikat.org
Хочуць прачытаць
0
Не здолелі дачытаць
0
Не чыталі, але асуджаюць
0
0
Адзнака крытыкаў 0
4,5
5
1
4
1
Адзнака чытачоў 2
Водгукі 1
Зарэгіструйцеся ці ўвайдзіце, каб пакідаць водгукi і ставіць адзнакі

Варта чытаць усім аматарам гісторыі беларускага супраціву.

0
Дадайце кнігу, каб дапамагчы нам зрабіць самы лепшы каталог літаратуры ў байнэце