Бацька сусветнага рэалізму, Анарэ дэ Бальзак ставіў калісь задачу праз «дзве або тры тысячы тыповых людзей пэўнай эпохі» увасобіць не толькі жыццё тагачаснае Францыі, але й лёс усяе цывілізацыі. Гэтая звышзадача адчуваецца ў назве, якую пісьменнік даў свайму грандыёзнаму цыклу з 96 раманаў і навелаў — «Чалавечая камедыя». Літаратурны свет, створаны Бальзакам, населены прадстаўнікамі ўсіх сацыяльных тыпаў і прафесіяў — ад жабрака да маркіза, ад швачкі да свецкае пані. Натуральна, перш чым стварыць гэты сусвет і ажывіць яго, пісьменнік шмат раздумваў пра тое, якімі спружынамі прыводзіцца ў рух рэальны людскі свет. У 1830 годзе Бальзак стварае першую рэдакцыю славутай навелы «Габсэк», героем якой робіць аднаго з істых валадароў жыцця,— ліхвяра. Паслядоўны рэаліст, Бальзак маляваў аблічча гэтага персанажа як партрэт аднаго з тыповых парыжскіх ранцье, людзей, што зараблялі капітал, пазычаючы грошы пад працэнты, беручы пад заклад рэчы, не грэбуючы й іншымі, не заўжды законнымі, але выгоднымі аперацыямі.
Medium?1358949726
перакладчык:
У. Палупуанаў
месца выхаду:
Мінск
год выхаду:
1993
колькасць старонак:
63
Copyright:
©1993 by Палупанаў У.
ISBN:
5-86952-011-8
Апісанне ўзятае з сайту Беларускай Інтэрнэт-Бібліятэкі Kamunikat.org
Хочуць прачытаць
1
Не здолелі дачытаць
0
Не чыталі, але асуджаюць
0
0
Адзнака крытыкаў 0
2,0
2
1
Адзнака чытачоў 1
Водгукаў няма
Зарэгіструйцеся ці ўвайдзіце, каб пакідаць водгукi і ставіць адзнакі
Дадайце кнігу, каб дапамагчы нам зрабіць самы лепшы каталог літаратуры ў байнэце