Гарадская цывілізацыя: Беларусь і свет
Кніга беларускага гісторыка Захара Шыбекі адметная тым, што аўтар робіць спробу ўпісаць беларускія землі ў агульнасусьветны працэс урбанізацыі, вызначыць яго этапы, паказаць наступствы і пэрспэктывы далейшага разьвіцьця. Захар Шыбека здаўна цікавіўся ўрбаністыкай, да таго ж праца па гэтай тэме была зьвязаная і з выкладчыцкай працаў па выкладаньні эканамічнай гісторыі Беларусі і замежных краінаў, а потым і аднайменнага спэцкурса ў Эўрапейскім гуманітарным унівэрсітэце. Пры гэтым аўтар зазначае, што тэма урбаністыкі ў гісторыі Беларусі настолькі шырокая, што не мела сэнсу зьбіраньне ў межах гэтага выданьня як мага больш фактаў. У выданьні “Гарадская цывілізацыя: Беларусь і свет» Захар Шыбека прапануе сваю ўласную вэрсію і заклікае да дыскусіі па тэме урбаністыкі ў Беларусі. Такім чынам аўтар заахвочвае да далейшага вывучэньня і паглыбленьня ведаў на тэму разьвіцьця горадабудаўніцтва ў Беларусі. (З.К.)
Medium?1358948399
выдавецтва:
ЕГУ
месца выхаду:
Вільня
год выхаду:
2009
колькасць старонак:
372
Copyright:
© 2009 by Шыбека Захар, ЕГУ
ISBN:
978-9955-773-23-8
UDK:
947.6: 316.334.56
Апісанне ўзятае з сайту Беларускай Інтэрнэт-Бібліятэкі Kamunikat.org
Хочуць прачытаць
1
Не здолелі дачытаць
0
Не чыталі, але асуджаюць
0
0
Адзнака крытыкаў 0
0
Адзнака чытачоў 0
Водгукаў няма
Зарэгіструйцеся ці ўвайдзіце, каб пакідаць водгукi і ставіць адзнакі
Дадайце кнігу, каб дапамагчы нам зрабіць самы лепшы каталог літаратуры ў байнэце