Ход канём
Зялёная «Пабеда» звярнула з шашы i накiравалася ў лагчынку. Там яна прыкметна збавiла хуткасць, разы два вiхлянулася ў глыбокiх слiзкiх каляiнах i перад самым мастком стала. Шафёр — малады белабрысы хлапчына ў ватоўцы — высунуўся з дзверцаў i, пазiраючы на заднiя колы, даў газ. Але i назад ужо машына не хацела iсцi. Шафёр вылез, нiбы журавель, выцягваючы з гразi ногi, абышоў машыну, зазiрнуў пад нiз i заклапочана ссунуў на бок салдацкую шапку. — Каб табе трасца! — вымавiў ён са стрыманай злосцю. Тады расчынiлiся другiя дзверцы, i на абочыну нязграбна выбраўся сядок, шафёраў начальнiк — прысадзiсты, надзьмуты чалавек. Ён адразу нагледзеў больш-менш сухое месца ля канавы, сяк-так дабраўся туды i стаў, засунуўшы рукi ў кiшэнi палiто.
Missing
выдавецтва:
Звязда
месца выхаду:
Мінск
год выхаду:
1960
колькасць старонак:
47
Copyright:
© 1960 by Быкаў Васіль
Апісанне ўзятае з сайту Беларускай Інтэрнэт-Бібліятэкі Kamunikat.org
Хочуць прачытаць
0
Не здолелі дачытаць
0
Не чыталі, але асуджаюць
0
0
Адзнака крытыкаў 0
0
Адзнака чытачоў 0
Водгукаў няма
Зарэгіструйцеся ці ўвайдзіце, каб пакідаць водгукi і ставіць адзнакі
Дадайце кнігу, каб дапамагчы нам зрабіць самы лепшы каталог літаратуры ў байнэце