Хроніка Белай Русі
Алесь Белы, бадай, адзіны гісторык і даследчык, які найбольш грунтоўна падышоў да справы вызначэння паходжання назвы Белая Русь. На сённяшні дзень аўтар распрацаваў 12 розных тэорый, якія вылучаны як расейскімі, так польскімі і беларускімі гісторыкамі. Пачаў сваё даследаванне з аналізу старажытных мапаў, якія складаліся яшчэ ў часы Сярэднявечча, бо менавіта па мапах магчыма прасачыць пачатак назвы. Доследы і меркаванні аўтара, базуючыся на рознабаковых крыніцах, сцвярджаюць архаічнасць і старажытнасць назвы Белая Русь. Сведчанні пра якую ён знаходзіць задоўга да пачатку з'яўлення самога этнасу. Цікавымі з'яўляюцца доследы і назвы Русь, якую гісторык выводзіць з фінамоўнага абазначэння варажскага, у дадзеным выпадку швецкага, слова РУОССІ, што абазначае дружыну ваяроў. Што ж тычыцца назвы Белая Русь, то з цягам гістарычных падзей яна мяняла сваё абазначэнне, пакуль не дайшла да нашага часу і прыняла канчатковую форму. Аўтар вельмі падрабязна аналізуе кожны гістарычны перыяд і кожную змену, звязаную з гістарычнымі ўмовамі. (Н.Г.)
Medium?1358950053
жанр:
Гісторыя
месца выхаду:
Мінск
год выхаду:
2000
колькасць старонак:
238
Copyright:
© 2000 by Алесь Белы
ISBN:
985-6599-12-1
UDK:
801.311.8+910(091)+947.6
Апісанне ўзятае з сайту Беларускай Інтэрнэт-Бібліятэкі Kamunikat.org
Хочуць прачытаць
0
Не здолелі дачытаць
0
Не чыталі, але асуджаюць
0
0
Адзнака крытыкаў 0
5,0
5
1
Адзнака чытачоў 1
Водгукаў няма
Зарэгіструйцеся ці ўвайдзіце, каб пакідаць водгукi і ставіць адзнакі
Дадайце кнігу, каб дапамагчы нам зрабіць самы лепшы каталог літаратуры ў байнэце