Гэта гісторыя пра адну менскую кавярню. Расповед пра трох герояў, якія трапляюць у яе напрыканцы васьмідзясятых і адтуль не выходзяць.
Тры сябры: паэт, змагар, спявачка. Кожны з іх, пражываючы эпохі, трымаецца свайго выбару.
Паэт застаецца сярод шаманства словаў. Змагар ідзе да канца, хаця й разумее, што ў гэтым спектаклі больш няма за што змагацца. Спявачка хоча знайсці музыку кону з ёй супасці.
3 іншага боку, ёсць другі план. Метафізічны. 3 гэтай перспектывы перад намі — алхімічная гісторыя пра mysterium coniuctionis, магічны тэатр душы, персанажы якога прыбраныя ў вопратку часу.
Раман пра месцы, у якія мы патрапляем, і месцы, у якіх мы застаемся.
Зарэгіструйцеся ці ўвайдзіце, каб пакідаць водгукi і ставіць адзнакі
Замовіць кнігу праз пошту можна ТУТ:
http://knihi.by/knihi/babkou-ihar-chvilinka
Пачытаў рэцэнзіі, зацікавілі. Абавязкова набуду кніжку.
Якая трапная рэцэнзія ў спадара Несцярэнкі, і не дадасі нічога, не хочацца.
Кніга добра, нават не чакаў.