Канстаньцiн Галкоўскi
Кніжка патрыярхаў беларускага нацыянальнага жыцьця Вільні Лявона Луцкевіча і Галіны Войцік прысьвечаная асобе Канстаньціна Галкоўскага (1875—1963) – карэннага вiленчука й беларус паводле паходжаньня. Галкоўскі залiчаны ў сучаснай Лiтве да плеяды лепшых нацыянальных кампазытараў. Мiж тым ня меншыя, калi ня большыя, заслугi Канстанцін Галкоўскі мае і перад беларускiм музычным мастацтвам. Але ж у Беларусi ён — забыты кампазытар… Галкоўскі зьяўляецца адным з тых нямногіх віленскіх беларусаў, якім пашчасьціла абмінуць усе нягоды шматлікіх палітычных пераменаў і катаклізмаў, што закранулі Віленшчыну, ды пражыць тут доўгае й плённае жыцьцё. Вядома, гэта не азначае, што неба над ягонай галавою заўсёды было бясхмарнае й нічога не замінала ягонаму творчаму росту ў варунках усьцяж зьменлівых акупацыйных рэжымаў. Аднак яму дапамагаў ягоны бясспрэчна вялікі талент ды абраная на ўсё жыцьцё мэта — служэньне музычнаму мастацтву. Ва ўмовах шматнацыянальнай Вільні Галкоўскі скіраваў свой талент кампазытара й пэдагога на разьвіцьцё як беларускага, так і літоўскага музычнага мастацтва... Кампазытар пахаваны на мэмарыяльных могілках на Антокалі, дзе ў той час хавалі найбольш заслужаных грамадзянаў гораду. На помніку, пастаўленых Саюзам кампазытараў Літвы, ягонае прозьвішча значыццпа толькі ў літоўскім варыяньце – Галкаўскас.
Medium?1358949839
рэдактар:
Алег Мінкін
месца выхаду:
Вільня
год выхаду:
2001
колькасць старонак:
0
Copyright:
© 2001 by Галіна Войцік
ISBN:
9955-427-09-4
Апісанне ўзятае з сайту Беларускай Інтэрнэт-Бібліятэкі Kamunikat.org
Хочуць прачытаць
0
Не здолелі дачытаць
0
Не чыталі, але асуджаюць
0
0
Адзнака крытыкаў 0
0
Адзнака чытачоў 0
Водгукаў няма
Зарэгіструйцеся ці ўвайдзіце, каб пакідаць водгукi і ставіць адзнакі
Дадайце кнігу, каб дапамагчы нам зрабіць самы лепшы каталог літаратуры ў байнэце