Кніга цара Давіда
Штэфан Гайм нарадзiўся 10 красавiка 1913 года ў Хэмнiцы; у 1933 г. эмiграваў у Чэхаславакiю, пазьней вучыўся ў Чыкага. У 1943 г. быў мабiлiзаваны i як амерыканскi афiцэр браў удзел у высадцы ў Нармандыi. Першыя гады акупацыi Германii жыў у Мюнхене, пасьля за пракамунiстычныя пазiцыi быў пераведзены ў ЗША i звольнены зь армii, пасьля чаго вярнуў уладам афiцэрскае пасьведчаньне i ўзнагароды i ў 1952 г. перасялiўся ва Ўсходнi Берлiн. Лаўрэат нацыянальнай прэмii ГДР. Пасьля напiсаньня рамана "5 дзён у чэрвенi", у якiм пiсьменьнiк паспрабаваў сумленна расказаць пра падзеi 17 чэрвеня 1953 года, пачалiся ўскладненьнi ў яго адносiнах з уладамi, якiя прывялi да забароны друкавацца ў ГДР. Але пiсьменьнiк сваiх пазiцый ня здаў. Новыя ганеньнi прывялi да судовага перасьледаваньня. Пазьней пiсьменьнiк-дысiдэнт узяў актыўны ўдзел у "аксамiтнай рэвалюцыi", якая прывяла да ўзьяднаньня Германii. Творы: "Hostages", 1942 ("Справа Глазенапа"); "The Crusaders", 1948 ("Крыжакi"), "Bitterer Lorbeer", Мюнхен 1966 ("Горкiя лаўры"); "The Lenz Papers", 1963 ("Паперы Ленца"); "Lenz oder die Freiheit", Мюнхен 1965 ("Ленц, альбо Свабода"); "Uncertain Friend", 1968 ("Ненадзейны сябар"); "Die Schmaehschrift oder Koenigin gegen Defoe", 1970 ("Памфлет, альбо Каралева супроць Дэфо"); "The King-David-Report", 1972 ("Кнiга Цара Давiда"); "5 Tage im Juni", 1974 ("5 дзён у чэрвенi"); "Die richtige Einstellung und andere Erzaehlungen", 1976 ("Правiльная пазiцыя i iншыя апавяданьнi"); "Collin", 1979 ("Колiн"), Агасфэр (Вечны Жыд)
Medium?1358950117
перакладчык:
Васіль Сёмуха
колькасць старонак:
0
Апісанне ўзятае з сайту Беларускай Інтэрнэт-Бібліятэкі Kamunikat.org
Хочуць прачытаць
0
Не здолелі дачытаць
0
Не чыталі, але асуджаюць
0
0
Адзнака крытыкаў 0
0
Адзнака чытачоў 0
Водгукаў няма
Зарэгіструйцеся ці ўвайдзіце, каб пакідаць водгукi і ставіць адзнакі
Дадайце кнігу, каб дапамагчы нам зрабіць самы лепшы каталог літаратуры ў байнэце