У дэбютную кнігу Юлі Цімафеевай увайшлі арыгінальныя вершы аўтаркі і зробленыя ёй пераклады замежнай паэзіі, пераважна англамоўнай (У.Уітмэн, С.Крэйн, Э. Лоўэл, У.К. Уільямс, С.Плат, Ч. Букоўскі і інш.). Вершы, якія склалі гэты зборнік – выклік звыклым уяўленням пра жанчыну, асэнсаванне сябе як тэксту і тэксту як працягу уласнай цялеснасці. Нездарма адзін з раздзелаў мае назву “Flowers and meat“, „Кветкі і мяса” – менавіта гэтыя вобразы можна назваць ключом да разумення “Кнігі памылак”.
Зарэгіструйцеся ці ўвайдзіце, каб пакідаць водгукi і ставіць адзнакі