Крупчыцы. 1794 год
Краязнаўца-літаратар Анатоль Бензярук, займаецца даследаваннямі гісторыі сваёй малой Бацькаўшчыны. Жабінкаўскі раён Берасцейшчыны ён знае, што называецца, навылёт. Не засталася незаўважанаў ніводная гістарычная падзея, ніводная будоўля ці помнік архітэктуры. Дапытлівы даследчык па крупінках, гартаючы старонкі архіўных дакументаў, гутарычы з людзьмі, сапастаўляючы факты, стараецца запісаць гісторыю свайго кутка. Кніга «Крупчыцы. 1794 год.» прысвечана аднаму з найбольш драматычных момантаў беларускай гісторыі. На падставе шматлікіх крыніц паказаны падзеі лета і восені 1794 года, якія разгортваліся на землях Берасцейшчыны. Тут вырашаўся лёс не толькі нацыянальна-вызвольнага паўстання, узначаленнага Тадэвушам Касцюшкам, не толькі Беларусі і Польшчы, але і ўсёй Еўропы. У цэнтры апавядання – знакамітая Крупчыцкая бітва, якая адбылася 17 верасня 1794 года на землях сучаснага Жабінкаўскага раёна Берасцейскай вобласці паміж паўстанцкім корпусам генерала Караля Серакоўскага і расійскімі палкамі генерал-аншэфа Аляксандра Суворава. У кнігу уключаны таксама архіўныя дакументы і прозвішчы афіцэраў, які прымалі ўдзел у апісваемых падзеях.
Medium?1358948393
рэдактар:
Г.В. Прыбытка
месца выхаду:
Брэст
год выхаду:
2007
колькасць старонак:
0
Copyright:
© 2007 by Анатоль Бензярук
Апісанне ўзятае з сайту Беларускай Інтэрнэт-Бібліятэкі Kamunikat.org
Хочуць прачытаць
0
Не здолелі дачытаць
0
Не чыталі, але асуджаюць
0
0
Адзнака крытыкаў 0
0
Адзнака чытачоў 0
Водгукаў няма
Зарэгіструйцеся ці ўвайдзіце, каб пакідаць водгукi і ставіць адзнакі
Дадайце кнігу, каб дапамагчы нам зрабіць самы лепшы каталог літаратуры ў байнэце