Прэзідэнт, дзяржаўны сакратар, старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі і ўсе астатнія, колькі іх ёсць, героі раманчыка, у тым ліку тыя, якія названыя быццам бы сапраўднымі імёнамі і прозвішчамі сапраўдных людзей, з'яўляюцца ўмоўнымі, выдуманымі літаратурнымі персанажамі, як таксама ўмоўнымі, прыдуманымі, нягледзячы на супадзенні ў назвах, з'яўляюцца горад, у якім яны жывуць, і краіна, якой, можа быць, няма.
Medium?1358950079
месца выхаду:
Менск
год выхаду:
2003
колькасць старонак:
0
Copyright:
© 2003 by Уладзімір Някляеў
Апісанне ўзятае з сайту Беларускай Інтэрнэт-Бібліятэкі Kamunikat.org
Хочуць прачытаць
0
Не здолелі дачытаць
0
Не чыталі, але асуджаюць
0
0
Адзнака крытыкаў 0
3,8
5
1
4
2
3
2
Адзнака чытачоў 5
Водгукі 1
Зарэгіструйцеся ці ўвайдзіце, каб пакідаць водгукi і ставіць адзнакі

Кніга няпростая. Для таго, каб яе зразумець мне, прынамсі, спатрэбіўся вопыт прачытаньня тэкстаў расейскіх Лімонава і Сарокіна. І я магу сказаць, што наш Някляеў - лепшы! Перагнаў ён калег з Расеі адноснай шляхетнасьцю расповеду, не рабіў крышчэнда там, дзе і лёгкае піяна выклікае дрыжыкі... Ягоная проза - "жаночая", багатая на "кухонныя расповеды", жывая і сьмелая, утрымоўвае нешта глыбіннае. Тое, што даганяе цябе пасля, на фоне мітусні герояў, якія скокаюць з ложку ў турму, з турмы ў прыёмную прэз-а, і так па ўсёй Беларусі. ... Становіцца лягічным і ГП, і падзеі 2010, і далейшыя крокі. Я ганаруся, што жыву ў адзін час з Уладзімірам Пракопавічам, але не раю чытаць кнігу "Лабух" цяжарным, людзям з высокай тэмпературай і тым, хто не спазнаў усіх радасьцяў плосьцевых стасункаў у стане Сапраўднага Каханьня.

0
Дадайце кнігу, каб дапамагчы нам зрабіць самы лепшы каталог літаратуры ў байнэце