Лісты да Волі
Творы, напісаныя падчас зняволення ў СІЗА КДБ - вершы і паэма "Турма". Кандыдат у прэзідэнты Беларусі на выбарах 2010 года Уладзімір Някляеў выдаў новую кнігу «Лісты да Волі», у якую ўвайшлі дзясяткі вершаў, напісаных ім падчас судовага працэсу па "справе 19 снежня". Кніга таксама ўтрымлівае прадмову аўтара і апошняе слова палітыка на судовым працэсе. Уладзімір Някляеў: - Гэтая кніжка называецца «Лісты да Волі». Яна складаецца з трох раздзельчыкаў. Першы раздзел – гэта вершы, другі – паэма, напісаная ў турме і таму называецца «Турма», а трэці – гэта апошняе слова на судзе. Гэта ўжо не ў турме падрыхтаванае, але ўсё адно пад хатнім арыштам, таму тут гэтае «слова» выкарыстоўваецца. Кніга невялікая, я, дзякуй Богу, сядзеў у турме не так доўга, каб вялікую напісаць. Уладзімір Някляеў прысвяціў гэтыя 30 вершаў сваёй жонцы Вользе. Кніга выдадзена пры падтрымцы інфармацыйнага цэнтра ў Вільні. Першы верш датаваны 1 студзеня 2011 года, і ў кожны наступны студзеньскі дзень паэт пісаў па вершы.
Medium?1358949841
месца выхаду:
Vilnius
год выхаду:
2011
колькасць старонак:
0
Copyright:
© 2011 by Някляеў У.
ISBN:
978-9955-437-24-6
Апісанне ўзятае з сайту Беларускай Інтэрнэт-Бібліятэкі Kamunikat.org
Хочуць прачытаць
0
Не здолелі дачытаць
0
Не чыталі, але асуджаюць
0
0
Адзнака крытыкаў 0
4,5
5
1
4
1
Адзнака чытачоў 2
Водгукаў няма
Зарэгіструйцеся ці ўвайдзіце, каб пакідаць водгукi і ставіць адзнакі
Дадайце кнігу, каб дапамагчы нам зрабіць самы лепшы каталог літаратуры ў байнэце