Кніга складаецца з эсэ і нарысаў пра гістарычных асоб беларускага мінулага. Аўтар расказвае пра жыццё палітычных дзеячаў, асветнікаў, пісьменнікаў: Еўфрасінню Полацкую, Казіміра Лышчынскага, Сімяона Полацкага, Яна Баршчэўскага, Ігната Дамейку, Льва
Сапегу і інш. Па-новаму трактуюцца вобразы такіх складаных асоб,
як Ягайла, Жыгімонт Стары. У кнізе чытач знойдзе і эсэ пра правадыроў вызваленчых паўстанняў: Тадэвуша Касцюшку, Якуба Ясінскага, Канстанціна Каліноўскага. Больш за 40 асоб ажываюць на
старонках кнігі. Іх лёсы — гэта яскравая частка гісторыі нашай Айчыны.
Адрасуецца ўсім, хто імкнецца глыбей ведаць гісторыю Беларусі.
Зарэгіструйцеся ці ўвайдзіце, каб пакідаць водгукi і ставіць адзнакі