Вітражная кніга пра жыцьцё на сялібе, падалей ад цывілізацыі, наўмысная ізаляцыя дзеля творчасьці, чыстага подыху, яскравага бачаньня. Кніга пра містыку, вусьціш, фобіі, доўгавалосых дзяўчын, пра цела і пра жыцьцё вакол адной асобы.
Гэтая кніга Аляксандра І. Бацкеля не стала такой загадкавай, як папярэдняя “Мімікрыя”. <...> З новай кнігі можна даведацца і асобныя біяграфічныя падрабязнасці жыцця маладога пісьменніка. Ён жыве на хутары. Дом яму дастаўся ў спадчыну ад бабулі. Тут ён не проста бавіць час за півам і нешта клацае на сваім ноўтбуку, але заняўся фермерскай гаспадаркай, якая пачала яго карміць. У тым сэнсе, што не толькі можа з’есці морквіну з градкі, або накапаць бульбы на вячэру – частку ўраджаю, які вырасціў уласнымі рукамі на дзедавай зямлі, ён прадае на кірмашы. Бо беларускае пісьменства не прыносіць прыбытку, гэта хутчэй наркатычны занятак, які апісаў у сваёй кнізе “Мова” Віктар Марціновіч.
“Маёнтак рыбы” – гэта зборнік малой прозы. У невялікіх навэлках аўтар распавядае пра сваіх суседзяў, пра гасцей, якія наведваюць яго сядзібу, пра свае думкі. А разважае Бацкель пра ўсё – пра таямніцы сусвету, пра прыроду жахаў, пра пракметы ўзросту і пра Веру, не тую, якая ёсць альбо няма ў чалавеку, а пра настуніцу Веру Паўлаўну.
Найлепшымі сябрамі Бацкеля з’яўляюцца сабакі. Катоў ён не любіць, бо лічыць іх прадажнымі і нявернымі. Бо калі гаспадару кепска, то і яго сабаке кепска, а вось котцы ўсё роўна. Таму ён і ня любіць котак.
У навелцы “Нобель” аўтар дзеліцца сваімі адкрыццямі пра няўмольнасць лёсу, маўляў, усё ў жыцці выпадковае і ў тым ліку Нобель. Усё вырашае рулетка. Калі пашчасціць, вам выпадзе выйгрыш. Калі не, то выбачайце. І нават калі вы пішаце вершы лепш за Іосіфа Бродскага, гэта нічога не значыць. Усе пытанні да рулеткі. Выснову з гэтых развагаў аўтар зрабіў наступную: “паўсюль існуе чалавечы фактар, паўсюль пануе чалавечая суб’ектыўнасць, і я даўно ўжо змірыўся з тым, што маіх нобелеўскіх прэтэндэнтаў ніколі не абірюць і маіх любімых пісьменнікаў ніколі не дадрукоўваюць, нават беларускіх.”
У гэтай навэлцы, па-мойму, разгадка -- і з’яўлення на свет Бацкеля, і пераезда аўтара са сталіцы на хутар, і нетаропкай, сузіральнаяй апавядальнасці новай кнігі. Калі ў “Мімікрыі” было шмат мітрэнгі, нерваў і нейкіх бязладных пошукай ідэальнага. То "Маёнтак рыбы” – гэта перадусім назіранні за дробным і неістотным, што атачае кожнага чалавека. Без спадзявання на што-кольвечы.
Зарэгіструйцеся ці ўвайдзіце, каб пакідаць водгукi і ставіць адзнакі
Пераезд з «Мімікрыі» ў «Маёнтак рыбы»

Алесь Аркуш
ДЗЯКУЙ!
Беларускі Эрленд Лу. Так, крыху наіўна, але гэтаксама супер. Не "must read", але мілы. Рэкамендую ў падэпрэсіўным перыядзе :)
дзякуй за "мілы" :)
Ааа-ўтар :) Рады сустрэчы! Паміж іншым, падараваў Вашу кніжку 20гадоваму сыну, тыпу як "раман выхавання пачуццяў". Лічу, ужо можна :D
так :)
думаю сыну будзе самы раз!
пляную працяг "яблыневы маёнтак" у гэтым годзе ;)