«Мёртвый сезон» – гэта дзевяць драматургічных тэкстаў ад васьмі сучасных аўтараў. Назавем іх імёны: Павал Пражко, Канстанцін Сцешык, Дзмітрый Багаслаўскі, Павал Расолька, Яро, Юлія Шаўчук, Таня Арцімовіч і Рыма Ушкевіч. «Мёртвый сезон» – магчыма, адна з самых важных кніг, якія выходзілі ў Беларусі за апошні час. Дзякуючы змешчаным у зборніку тэкстам можна атрымаць даволі дакладнае ўяўленне не толькі пра стан нашай «новай драмы», але і пра тое, як і з кім побач мы жылі апошнім часам і да чаго гэта прывяло. Гэта тое, у чым беларуская новая драма дае фору, напрыклад, айчыннай мастацкай прозе. Тэкст за тэкстам, вопыт за вопытам, новая плынь беларускіх драматургаў з археалагічнай акуратнасцю раскопвае нашу рэальнасць, нічога не пакідаючы незаўважаным. Гэта асаблівы ўзровень зроку і таленту – разгледзець у «звычайным» сімвалы і знакі, счытваючы якія ты адчуваеш імгненную рэакцыю пазнавання. Да таго ж, «Мёртвый сезон» – гэта яшчэ і цікавае чытво.
Medium?1383215701
выдавецтва:
34mag
рэдактар:
Аляксандра Дорская
месца выхаду:
Мінск
год выхаду:
2013
мова:
Руская
Хочуць прачытаць
0
Не здолелі дачытаць
0
Не чыталі, але асуджаюць
0
5,0
Адзнака крытыкаў 1
5,0
5
1
Адзнака чытачоў 1
Рэцэнзіі
"Мы не лекары, мы – боль", – сказаў аднойчы прызабыты цяпер класік. З аднаго боку – адмазка, канечне, універсальная....
Водгукаў няма
Зарэгіструйцеся ці ўвайдзіце, каб пакідаць водгукi і ставіць адзнакі
Дадайце кнігу, каб дапамагчы нам зрабіць самы лепшы каталог літаратуры ў байнэце