Кніга Аляксандра І. Бацкеля – раман-мімікрыя. Раман, які хоча здавацца раманам. Кніга пра стыхіі і пра чатырох летуценьнікаў. Раман аб кніганошах, пра каханьне, пра літаратуру, пра магічнасьць нашага жыцьця. Пра Менск і яго жыхароў. Пра свабоду і адчай. Пра адзіноту, хваробы, вагонь, пітво. “Мімікрыя” – даніна творцам, якія паўплывалі на стварэньне сьветапогляду аўтара: Бэрталучы, Віян, Набокаў, Кафка, японская манга, літаратурныя экспэрымэнты Бэроўза і Томпсана. Гэтая кніга зазірае ў сьвет тых, хто жыве па-за грамадствам, соцыюмам і не імкнецца да яго далучацца, а хутчэй наадварот, пратэстуе супраць усяго будзённага, усяго масавага. Героі самі ствараюць сваё атачэньне, самі робяць яго такім, якім жадаюць бачыць, будуюць міты й казкі, містыку й вусьціш уласнага існаваньня, перамешваючы жыцьцё зь літаратураю й гульнямі вакол слоў.
Medium?1386162803
выдавецтва:
Ковчег
месца выхаду:
Мінск
год выхаду:
2013
колькасць старонак:
194
мова:
Беларуская
ISBN:
978-985-7055-75-3
Хочуць прачытаць
0
Не здолелі дачытаць
0
Не чыталі, але асуджаюць
0
0
Адзнака крытыкаў 0
4,6
5
4
3
1
Адзнака чытачоў 5
Водгукі 2
Зарэгіструйцеся ці ўвайдзіце, каб пакідаць водгукi і ставіць адзнакі

Твор чытаецца лёгка, - пазнаваемыя з'явы, разумелыя пачуцці герояў. Насамрэч Аляксандра І.Бацкеля можна параўнаць з беларускамоўным Пелевіным. Шмат думак і эмоцый. Трэба дадаць, што "Мімікрыя" - для чытачоў ва ўзросце 18+, эратычныя фантазіі трапна падкрэсліваюць задумку аўтара і не пярэчаць асноўнаму сюжэту.

+1

Дзякуй :)

0
Дадайце кнігу, каб дапамагчы нам зрабіць самы лепшы каталог літаратуры ў байнэце