Мой шыбалет
Пётра Садоўскі вынырнуў з свайго першага жыцьцёвага Ярдану датэрмінова, сямімесячны, у сенцах вясковай хаты на каталіцкія грамніцы 2 лютага 1939 году, калі маці, у дзявоцтве Фрыдрых, звалілася зь лесьвіцы, лезучы на гарышча па мерзлыя дулі. Дынамічнае нараджэньне абумовіла шэльмаўскія станцыі жыцьця будучага германіста і першага амбасадара незалежнай Беларусі ў Нямеччыне. Ужо трохгадовы ён хадзіў на палявую кухню вэрмахту па гарохавы суп і вугорскі гуляш, што, відочна, як і нямецкападобнае прозьвішча маці, заклала падваліны прыязнасьці да германскага як да звышняй наканаванасьці. Калі ў канцы чэрвеня 1944 году палявая кухня адступіла разам зь немцамі, будучы суворавец і беларускі патрыёт-адраджэнец штотыдзень разам з большымі братамі насіў у савецкі вайсковы гарадок пад Ветрынам прадаваць афіцэрскім жонкам грыбы, ягады, шчаўе, птушыныя яйкі і нямецкія салдацкія ілюстраваныя журналы з прыгожымі кавалерамі-арыйцамі. (Пра аўтара, фрагмэнт)
Medium?1358950535
рэдактары:
Аляксандра Макавік Генадзь, Мацур
месца выхаду:
Прага
год выхаду:
2008
колькасць старонак:
426
Copyright:
© 2008 by Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода
ISBN:
978-0-929849-26-3
Апісанне ўзятае з сайту Беларускай Інтэрнэт-Бібліятэкі Kamunikat.org
Хочуць прачытаць
0
Не здолелі дачытаць
0
Не чыталі, але асуджаюць
0
0
Адзнака крытыкаў 0
0
Адзнака чытачоў 0
Водгукаў няма
Зарэгіструйцеся ці ўвайдзіце, каб пакідаць водгукi і ставіць адзнакі
Дадайце кнігу, каб дапамагчы нам зрабіць самы лепшы каталог літаратуры ў байнэце