Імпэратар. Падарожжы з Герадотам
Рышард Капусьцінскі (1932-2007) - легенда польскай журналістыкі. Сусьветна вядомы рэпарцёр, пісьменьнік, паэт. Чалавек з унікальным пачуцьцем падзеі, якое беспамылкова вяло яго туды, дзе рабілася гісторыя. Ён быў сьведкам дзясяткаў пераваротаў і рэвалюцыяў, руйнаваньня імпэрыяў і зьяўленьня новых дзяржаваў. Аўтар кніг рэпартажаў-эсэ: Кіргіз злазіць з каня (1968), Яшчэ дзень жыцьця (1976), Футбольная вайна (1978), і інш.; і паэтычкых зборнікаў: Notes (1986), Законы прыроды (2006). Яго кнігі ня раз прызнаваліся кнігамі году паводле меркаваньня ўплывовых выданьняў, а ў 1995 годзе ў Полышчы Капусьцінскага абвясьцілі журналістам стагодзьдзя. Быў уганараваны многімі прэміямі і ўзнагародамі. Двойчы намінаваўся на Нобэлеўскую прэмію. Капусьцінскі нарадэіўся ў Пінску і на ўсё жыцьцё захаваў прыхільнасьць да Беларусі. ЁН ня раз казаў: "Я заўсёды шукаў мой дом, шукаў Пінск, - у Афрыцы, у Азіі, у Лацінскай Амэрыцы", На беларускай мове выйшаў зборнік вершаў "Вяртаньне" (2007) і раман "Імпэрыя" (Кнігарня "Наша Ніва", 2009) у перакладэе Яўгена Салейчука.
Medium?1358949070
выдавецтва:
Логвінаў
перакладчыкі:
Алесь Пяткевіч Алена Пятровіч
месца выхаду:
Мінск-Wrocław
год выхаду:
2009
колькасць старонак:
392
Copyright:
© 2009 by Kapuściński R.; Kolegium Europy Wschodniej; Пяткевіч А., Пятровіч А., перакл.; Логвінаў І. П., афармл.
UDK:
821.161.3
Апісанне ўзятае з сайту Беларускай Інтэрнэт-Бібліятэкі Kamunikat.org
Хочуць прачытаць
1
Не здолелі дачытаць
0
Не чыталі, але асуджаюць
0
0
Адзнака крытыкаў 0
5,0
5
2
Адзнака чытачоў 2
Водгукаў няма
Зарэгіструйцеся ці ўвайдзіце, каб пакідаць водгукi і ставіць адзнакі
Дадайце кнігу, каб дапамагчы нам зрабіць самы лепшы каталог літаратуры ў байнэце